SMS-маніторынг

Cэрвіс «SMS-маніторынг», які даецца абанентам СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» сумесна з ПУП «БелТрансСпадарожнік», дазваляе ажыццяўляць маніторынг руху транспартных сродкаў і адсочваць іх на экране камп'ютара на сайце ПУП «БелТрансСпадарожнік» у рэжыме online. Каб скарыстаць гэты сэрвіс, неабходна:

  • зайсці на сайт www.beltranssat.by пад лагінам і паролем, атрыманым падчас заключэння дагавора з ПУП «БелТрансСпадарожнік»;
  • адправіць запыт аб месцазнаходжанні транспартнага сродку з сайта, клікнуўшы па адпаведнай камандзе на сайце. Праз некаторы прамежак часу запытаная інфармацыя адлюструецца на старонцы сайта.

З тэхнічнага пункту гледжання абмен інфармацыяй ажыццяўляецца ў выглядзе SMS-паведамленняў паміж кароткім SMS-нумарам 1230, вылучаным для ПУП «БелТрансСпадарожнік», і SIM-картай СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», усталяванай у спецыяльным абсталяванні кампаніі «БелТрансСпадарожнік» на транспартным сродку кліента кампаніі.

Больш падрабязную інфармацыю пра падключэнне і карыстанні сэрвісам можна знайсці на сайце www.beltranssat.by.

Тарыфікацыя выходных SMS-паведамленняў на нумар 1230 ажыццяўляецца згодна з тарыфным планам абанента-уладальніка SIM-карты, усталяванай на абсталяванні.