Каб скарыстаць сэрвіс «Бяспечны інтэрнэт» абаненту МТС неабходна зайсці на старонку https://drweb.mts.by, прайсці аўтарызацыю, выкарыстоўваючы свой нумар тэлефона ў фармаце 37529XXYYYYYYY і пароль ад Інтэрнэт-памочніка, і выбраць для падключэння адпаведную паслугу.
Падрабязную інфармацыю пра паслугу і спасылку на сайт https://drweb.mts.by абанент таксама можа атрымаць адправіўшы запыт *653# са свайго мабільнага тэлефона.
Паслугі ўключаюць у сябе наступныя кампаненты аховы:
|
Dr.Web Класік
|
Dr.Web Прэміум
|
Dr.Web Мабільны
|
АС (32- і 64-бітныя сістэмы)
|
Windows
Mac OS
Linux
Android
|
10 / 8.1 / 8/7 / Vista / XP
X 10.6 і вышэй
ядро 2.6.37 і вышэй
glibc ад 2.13 і вышэй
4.0 і вышэй
|
4.0 і вышэй
|
|
Кампаненты аховы АС Windows
|
|
Антывірус Антыспам
Бацькоўскі кантроль
Брандмаўэр **
|
+
+
|
+
+
+
+
|
|
Кампаненты аховы Mac OS X
|
|
Антывірус
|
+
|
+
|
|
Кампаненты аховы Linux
|
|
Антывірус
|
+
|
+
|
Кампаненты аховы мабільных прылад Android
|
Антывірус
Антыспам Антызлодзей
Cloud Checker
Аўдытар бяспекі
Брандмаўэр
|
+
+
+
+
+
+
|
+
+
+
+
+
+
|
Падключэнне любой з паслуг «Dr.Web Класік 1», «Dr.Web Класік 2» «Dr.Web Класік 3», «Dr.Web Прэміум 1», «Dr.Web Прэміум 2», «Dr.Web Прэміум 3» , «Dr.Web Мабільны 1», «Dr.Web Мабільны 2», «Dr.Web Мабільны 3» ажыццяўляецца пасля праходжання аўтарызацыі абанентам на сайце https://drweb.mts.by і націску на кнопку «Падключыць». Пасля падключэння паслугі абаненту прапануецца наладзіць адпаведнае выбранай паслузе антывіруснае праграмнае забеспячэнне лінейкі прадуктаў DR.Web, запампаваўшы яго па ўнікальнай спасылцы. Спасылка на загрузку праграмнага забеспячэння даецца ў асабістым кабінеце на сайце https://drweb.mts.by пасля падключэння паслугі.
Усе паслугі «Dr.Web Класік 1», «Dr.Web Класік 2», «Dr.Web Класік 3», «Dr.Web Прэміум 1», «Dr.Web Прэміум 2», «Dr.Web Прэміум 3», «Dr.Web Мабільны 1», «Dr.Web Мабільны 2», «Dr.Web Мабільны 3» з'яўляюцца ўзаемавыключальнымі, г.зн. пры наяўнасці любой з вышэйпералічаных паслуг і дабаўленні любой іншай паслугі з паслуг лінейкі Dr.Web адбываецца выключэнне паслугі, якая была падключаная раней, і дабаўленне новай паслугі.
Паслугі лінейкі прадуктаў Dr.Web падключаюцца па ініцыятыве абанента і даюцца на 1 (адны) суткі. Калі на працягу сутак абанент не ініцыіраваў адключэнне паслугі, гэта азначае згоду абанента на аўтаматычнае прадаўжэнне дзеяння паслугі на наступныя каляндарныя суткі. Тарыфікацыя паслуг лінейкі прадуктаў Dr.Web адбываецца пры дадатным балансе рахунку абанента з авансавым метадам узаемаразлікаў, і пры ўмове, што спісанне кошту за карыстанне паслугай не прывядзе да перавышэння мяжы крэдыту для абанентаў з крэдытным метадам узаемаразлікаў.
Адключыць паслугу «Dr.Web Класік 1», «Dr.Web Класік 2», «Dr.Web Класік 3», «Dr.Web Прэміум 1», «Dr.Web Прэміум 2», «Dr.Web Прэміум 3», «Dr.Web Мабільны 1», «Dr.Web Мабільны 2», «Dr.Web Мабільны 3» магчыма ў асабістым кабінеце на сайце https://drweb.mts.by, а таксама патэлефанаваўшы ў Кантактны цэнтр або ў Салоне сувязі МТС.
У выпадку адключэння паслугі, дзеянне праграмнага забеспячэння прыпыняецца, напрыклад, не ажыццяўляецца абнаўленне антывірусных баз, не даецца функцыянал праграмнага забеспячэння, які патрабуе злучэння па сетцы Інтэрнэт з серверам Dr.Web (Антывірус, Антыспам, Антызлодзей, Воблачны фільтр Cloud Checker, Аўдытар бяспекі, брандмаўэр, Вэб-антывірус, Бацькоўскі кантроль).