Функцыя «Бацькоўскі кантроль» дазваляе карыстальнікам праглядаць кантэнт, арыентаваны на дарослую аўдыторыю. У пакеце сэрвісу МТС ТБ гэта тэлеканал Blue Hustler, які даступны толькі ў спецыяльна створаным профілі з паметкай 18+.
Гэтая функцыя дазваляе фарміраваць пакет тэлеканалаў, які будзе даступны дзецям, у выглядзе асобнага профілю, у якім карыстальнік зможа выключыць усе каналы, якія па асабістых меркаваннях ён не хацеў бы паказваць сваім дзецям.
Каб стварыць профіль неабходна:
1. зайсці на сайт tv.mts.by і прайсці аўтарызацыю, выкарыстоўваючы нумар тэлефона МТС і пароль ад інтэрнэт-памочніка;
2. перайсці ў раздзел «Кіраванне профілямі» ў правым верхнім кутку экрана (або па спасылцы https://tv.mts.by/user/?tab=1);
3. націснуць кнопку «Дадаць профіль» і ў акне, якое адкрылася, увесці імя профілю, выбраць са спісу «Дарослы» і задаць пін-код доступу да гэтага профілю. Гэты пін-код у далейшым будзе выкарыстоўвацца ў мабільных праграмах, на прыстаўках і Smart TV.
4. пасля ўвядзення ўсіх даных неабходна націснуць кнопку «Захаваць» і пацвердзіць стварэнне профілю, увёўшы пароль ад інтэрнэт-памочніка. Профіль створаны.
Магчымасць стварэння дадатковага профілю даступная ўсім карыстальнікам з актыўнай паслугай МТС ТБ пасля аўтарызацыі на web-сайце або ў праграме.
Каб адкрыць доступ да кантэнту для дарослых неабходна:
На сайце tv.mts.by:
На старонцы «Кіраванне профілямі» націснуць кнопку «Змяніць профіль», выбраць профіль з паметкай 18+ і ўвесці зададзены падчас стварэння гэтага профілю пін-код.
Профіль зменены і карыстальнік мае доступ да дарослага кантэнту.
У мабільных праграмах і на прыстаўках:
У меню «Профіль» націснуць кнопку «Змяніць профіль» і выбраць створаны дарослы профіль. Праграма папросіць увесці пін-код, каб актываваць доступ да дарослага кантэнту. Пасля ўводу пін-кода сцяна тэлеканалаў перазагрузіцца і ў спісе будуць даступныя каналы для дарослых.
На Smart TV:
У меню плэера выбраць кнопку кіравання профілямі (у правым ніжнім кутку), выбраць створаны дарослы профіль. Праграма папросіць увесці пін-код, каб актываваць доступ да дарослага кантэнту. Пасля ўводу пін-кода ў спісе тэлеканалаў будуць даступныя каналы для дарослых.
Каб захаваць прыватнасць, тэлеканал Blue Hustler не адлюстроўваюцца ў раздзеле «Выбранае» і ў спісе апошніх прагледжаных тэлеканалаў.