Лакатар

Паважаныя абаненты!

Паслугі «Лакатар» і «Сям'я пад наглядам» не могуць быць карэктна дадзеныя ў сетцы 4G пры наяўнасці абсталявання, якое падтрымлівае гэтую сетку. Змяніць пажаданыя дыяпазоны сеткі можна ў наладах вашага апарата.

Лакатар - гэта простая магчымасць вызначэння месцазнаходжання абанентаў МТС: тваіх сяброў і блізкіх. Ты прама цяпер можаш даведацца, дзе знаходзяцца твае сябры і блізкія.

google play.png

Ты можаш скарыстаць мабільную праграму «МТС Лакатар», распрацаваную для АС Android. Праграма дазваляе зручна адсочваць абанентаў на інтэрактыўнай карце ў рэжыме анлайн. Пасля ўстаноўкі праграмы можна дабаўляць патрэбную колькасць адсочаных карыстальнікаў, змяняць налады сэрвісу, прыпыняць або адключаць дзеянне паслугі.

З 01.10.2018 паслуга «Лакатар» даецца для падключэння толькі з уключаным пакетам запытаў (100 шт. штомесяц). Тарыф - 4,2 BYN з ПДВ. Кошт запыту на вызначэнне месцазнаходжання звыш названага пакета - 0,4 BYN з ПДВ.

Паслугі «Лакатар пакет 20» (кошт - 3,44 BYN) і «Лакатар пакет 50» (кошт - 6,09 BYN) сапраўдныя да іх адключэння, пасля чаго іх паўторнае падключэнне немагчымае.

Калі абанент падключыў паслугу «Лакатар» да 01.10.2018 і пры гэтым не падключыў сабе пакетныя прапановы, якія існавалі раней, абанент можа самастойна падключыць сабе стандартны пакет у памеры 100 запытаў.

Як падключыцца?

Крок 1

Запрасі сяброў і знаёмых

Адпраў на нумар 6677 SMS з тэкстам: <ІМЯ> <НУМАР> каб дабавіць абанента ў твой спіс пошуку

<ІМЯ> - імя, прыдуманае для дабаўленага абанента

<НУМАР> - нумар тэлефона дабаўленага абанента ў міжнародным фармаце. Напрыклад: Маша + 37529ХХХХХХХ

Крок 2

Атрымай пацвярджэнне запрашэння
Абанент атрымае на свой тэлефон запрашэнне з тваім нумарам. Пры ўмове пацвярджэння згоды на вызначэнне месцазнаходжання - ён (або яна) будзе паспяхова дабаўлены ў твой спіс пошуку.

Крок 3

Вызначэнне месцазнаходжання
Цяпер, каб даведацца, дзе знаходзіцца дабаўлены абанент, адпраў на нумар 6677 SMS з тэкстам: ДЗЕ <ІМЯ> Напрыклад: ДЗЕ Маша

Колькі каштуе

Назва паслугі

Кошт, рублёў

Заўвагі

Запыт месцазнаходжання абанента праз SMS на 6677 і пры дапамозе WEB інтэрфейсу звыш абан. платы

0,4

Запыт на вызначэнне месцазнаходжання Абанента МТС, які даў згоду на вызначэнне месцазнаходжання.

Абаненцкая плата

4,2

Перыяд 30 каляндарных дзён. Уключае 100 запытаў на вызначэнне месцазнаходжання абанента МТС, які даў згоду на вызначэнне месцазнаходжання.

Усе тарыфы прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ.

Выходныя SMS-паведамленні на нумар 6677 не тарыфікуюцца. Каманды кіравання паслугай бясплатныя. Тарыфікуюцца толькі паспяховыя факты вызначэння месцазнаходжання абанента.

Архіў

Назва паслугі

Кошт, рублёў

Заўвагі

Запыт месцазнаходжання абанента праз SMS на 6677 і пры дапамозе WEB інтэрфейсу

0,34

Запыт на вызначэнне месцазнаходжання Абанента МТС, які даў згоду на вызначэнне месцазнаходжання.

Лакатар пакет 20

3,44

Перыяд 30 каляндарных дзён. Уключае 20 запытаў на вызначэнне месцазнаходжання абанента МТС, які даў згоду на вызначэнне месцазнаходжання.

Лакатар пакет 50

6,09

Перыяд 30 каляндарных дзён. Уключае 50 запытаў на вызначэнне месцазнаходжання абанента МТС, які даў згоду на вызначэнне месцазнаходжання.

Усе тарыфы прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ.

Выходныя SMS-паведамленні на нумар 6677 не тарыфікуюцца. Каманды кіравання паслугай бясплатныя. Тарыфікуюцца толькі паспяховыя факты вызначэння месцазнаходжання абанента.

Умовы давання тарыфнай опцыі «Пакеты запытаў»:

• Запыты ў рамках пакета не тарыфікуюцца.

• Праверыць статус падключэння пакета можна, адправіўшы ПАКЕТ на 6677.

• Кошт пакета запытаў месцазнаходжання спісваецца з асабовага рахунку разавым плацяжом непасрэдна падчас падключэння пакета, затым кожныя 30 каляндарных дзён.

• Нявыкарыстаныя запыты месцазнаходжання ў рамках пакета на наступны перыяд не пераносяцца. Падключыць / змяніць пакет можна не часцей, чым адзін раз праз 30 каляндарных дзён пасля падключэння / змены пакета.

• У выпадку змены пакета нявыкарыстаны астатак запытаў падсумоўваецца з памерам новага пакета. Каб адключыць пакет, неабходна адправіць ПАКЕТ СТОП на 6677.

У выпадку адключэння пакета нявыкарыстаны астатак запытаў абнуляецца.

WEB-інтэрфейс

Каб увайсці ў WEB-інтэрфейс паслуг абаненту неабходна ўвесці лагін і пароль, атрыманыя пасля адпраўкі SMS-паведамлення лагін на нумар 7888.

Запыты на нумар 7888 не тарыфікуюцца.

Вызначэнне месцазнаходжання сяброў

Пасля праходжання аўтарызацыі на партале mpoisk.by на электроннай інтэрактыўнай карце карыстальнік можа праглядаць бягучае месцазнаходжанне выбранага ім сябра. Для гэтага трэба пстрыкнуць мышшу па значку сябра справа.

Прагляд гісторыі запытаў месцазнаходжання

Вынікі запытаў месцазнаходжання, здзейсненыя ўручную або аўтаматычна (паводле раскладу), карыстальнік можа праглядзець у раздзеле Гісторыя запытаў. Карыстальнік можа выбраць перыяд часу, за які неабходна зрабіць справаздачу

Інфармацыя пра здзейсненыя запыты захоўваецца ў Гісторыі запытаў на працягу 30-ці каляндарных дзён.

Наладжванне аўтаматычных запытаў паводле раскладу

Карыстальнік можа наладзіць расклад аўтаматычных запытаў месцазнаходжання сваіх сяброў і блізкіх. Для гэтага ў раздзеле Расклад неабходна выбраць са спісу сябра, якому трэба ўстанавіць расклад.

Далей, неабходна наладзіць перыядычнасць сачэння (штодня, па працоўных днях, па выхадных днях, па днях тыдня, аднакратна) - напрыклад, «па працоўных днях» (паведамленні пра месцазнаходжанне абанента будуць прыходзіць кожны дзень, акрамя суботы і нядзелі) і параметры сачэння:

· дата пачатку сачэння;

· інтэрвал сачэння - перыядычнасць, з якой будуць выконвацца аўтаматычныя запыты месцазнаходжання выбранага сябра ў паказаным прамежку часу;

· дата сканчэння сачэння.

Важна! Рэкамендуецца не пакідаць дату сканчэння «адкрытай» (рэжым Ніколі);

· флажок «Адпраўляць паведамленні» азначае, што паведамленні пра месцазнаходжанне выбранага сябра будуць прыходзіць на мабільны тэлефон карыстальніка;

· націснуць на кнопку ОК, каб захаваць расклад.

Усе запыты месцазнаходжання, зробленыя паводле раскладу, карыстальнік можа прагледзець у Гісторыі запытаў.

Дакладнасць вызначэння месцазнаходжання абанента ў цэнтры горада складае сотні метраў, на ўскраінах горада - каля кіламетра і больш, за межамі горада хібнасць у вызначэнні месцазнаходжання можа дасягаць некалькіх кіламетраў.

Спіс SMS каманд
Спіс SMS каманд на SMS нумар 6677 карыстальнікам сэрвісу «Лакатар».

Каманда

Варыянты

Апісанне

<ІМЯ> <НУМАР>

<ІМЯ> і <НУМАР>

Дабаўленне абанента ў спіс. Карыстальнік зможа вызначаць месцазнаходжанне абанента, калі ён / яна дасць згоду. <ІМЯ> - імя, прыдуманае для дабаўленага абанента (Імя можа быць на рускай або англійскай мове, дапушчальныя сімвалы: «_», »-«, максімальная даўжыня імя да 20 знакаў). <НУМАР> - нумар тэлефона дабаўленага абанента ў міжнародным фармаце. Прыклад: МАША +375297654321

ДЗЕ <ІМЯ>

GDE <ІМЯ>

Запыт месцазнаходжання сябра <ІМЯ> Прыклад: ДЗЕ МАША У адказ Карыстальнік атрымае SMS з інфармацыяй пра месцазнаходжанне абанента з умоўным імем МАША

ПУНКТ <НАЗВА>

TOCHKA <НАЗВА>

ФЛАГ <НАЗВА>
FLAG <НАЗВА>

Устаноўка ўмоўнага пункта ў тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца Карыстальнік. У далейшым, месцазнаходжанні будуць прывязвацца да бліжэйшага пункта. Прыклад: ПУНКТ Дача - устаноўка пункта ў раёне месцазнаходжання Карыстальніка. Затым у адказ на каманду ДЗЕ ІМЯ Карыстальнік будзе атрымліваць не толькі назву бліжэйшай вуліцы, але і назву пункта «Дача», калі абанент будзе побач Прыклад адказу на SMS падчас знаходжання абанента ў раёне пункта «Дача»: Маша, 01.04.2010 12:00 дача; Мінская вобл., Дзяржынск, скрыжаванне вул. Мінская і вул. Карла Маркса ў радыусе 1000 м

Выдаліць <ІМЯ>

DEL <ІМЯ>
ДЕЛ<ІМЯ>

Выдаленне абанента <ІМЯ> са спісу абанентаў. Прыклад: Выдаліць МАША

КАГО

KOGO

Запыт спісу абанентаў, месцазнаходжанне якіх можа вызначаць карыстальнік.

ПАКЕТ 20

PAKET 20

Падключэнне пакета, які ўключае 20 запытаў месцазнаходжання.

ПАКЕТ 50

PAKET 50

Падключэнне пакета, які ўключае 50 запытаў месцазнаходжання.

ПАКЕТ СТОП

PAKET STOP

Адключэнне перыядычнай пралангацыі пакета запытаў месцазнаходжання. Астатак нявыкарыстаных запытаў месцазнаходжання абнуляецца.

ДАПАМОГА <КАМАНДА>

HELP <КАМАНДА>
Дапам <КАМАНДА>

Запыт дапамогі па любой камандзе. Неабходна адправіць ДАПАМОГА без параметра, каб атрымаць поўны спіс каманд. Прыклад: ДАПАМОГА ДЗЕ У адказ карыстальнік атрымае SMS з інфармацыяй пра каманду ДЗЕ

АДКЛ

ВЫКЛ
OFF

Адключэнне ад сэрвісу. Выдаляецца спіс абанентаў, месцазнаходжанне якіх можна вызначаць. Адключаецца пакет запытаў месцазнаходжання.

Спіс SMS каманд на SMS нумар 6677 абанентам МТС, месцазнаходжанне якіх вызначаецца пры дапамозе сэрвісу «Лакатар».

Каманда

Варыянты

Апісанне

ЗАЎСЁДЫ

ALWAYS

Уключэнне рэжыму апавяшчэння пра запыт месцазнаходжання. У гэтым рэжыме абанент атрымлівае апавяшчэнне хто і калі вызначае яго месцазнаходжанне.

НІКОЛІ

NEVER

Выключэнне рэжыму апавяшчэння пра запыт месцазнаходжання.

ПАЎЗА

PAUSE

Уключэнне часовай забароны на вызначэнне месцазнаходжання. У гэтым рэжыме ніхто з карыстальнікаў паслугі не можа вызначыць месцазнаходжанне абанента.

ПРАД

CONT
ПРАДОЎЖЫЦЬ

Выключэнне рэжыму часовай забароны на вызначэнне месцазнаходжання абанента.

ХTO

КTO

Атрыманне спісу карыстальнікаў, якія маюць права вызначаць месцазнаходжанне абанента.

ІНФА

INFO

Атрыманне інфармацыі пра стан рэжымаў вызначэння месцазнаходжання абанента і апавяшчэнняў.

СТОП <НУМАР>

STOP <НУМАР>

Забарона вызначэння месцазнаходжання вызначанага нумара, дзе <НУМАР> - нумар, якому трэба забараніць вызначаць месцазнаходжанне абанента.

ТАК <НУМАР>

YES <НУМАР>

DA <НУМАР>

Адключэнне перыядычнай пралангацыі пакета запытаў месцазнаходжання. Астатак нявыкарыстаных запытаў месцазнаходжання абнуляецца.

НЕ <НУМАР>

NET <НУМАР>

NO <НУМАР>

Забарона вызначэння месцазнаходжання вызначанага нумара, дзе <НУМАР & rt; - нумар, якому трэба забараніць вызначаць месцазнаходжанне абанента.

СТАРТ

START

Дазвол запытаў на аўтарызацыю і вызначэнне месцазнаходжання (пасля забароны камандай СТОП)

ДАПАМОГА <КАМАНДА>

HELP <КАМАНДА>
ДАП <КАМАНДА>

Запыт дапамогі па любой камандзе. Неабходна адправіць ДАПАМОГА без параметра, каб атрымаць поўны спіс каманд. Прыклад: ДАПАМОГА ЗАЎСЁДЫ У адказ абанент атрымае SMS з інфармацыяй пра каманду ЗАЎСЁДЫ.

Правілы аказання паслугі
lokator_old.pdf (273 Кб)

Правілы на новыя паслугі Лакатар (абанплата), Лакатар (запыт звыш абанплаты)
pravila_locator_abonplata.pdf (124 Кб)