Сістэма iPay
Меню

Сістэма iPay — гэта магчымасць самастойна, безнаяўна, без адкрыцця рахунку ў банку за кошт сродкаў на сваім мабільным тэлефоне ажыццяўляць плацяжы за:

  • паслугі доступу ў Інтэрнэт;
  • білеты на забаўляльныя мерапрыемствы;
  • тавары, набытыя ў інтэрнэт-крамах і на інтэрнэт-аўкцыёнах;
  • доступ да гульнявых сервераў;
  • білеты «Суперлато»;
  • паслугі кабельнага і эфірнага тэлебачання;
  • пагашэнне крэдытаў;
  • камунальныя паслугі;
  • электрычную энергію;
  • водазабеспячэнне;
  • прыродны газ;
  • паслугі сувязі РУП «Белтэлекам»;
  • паслугі па ахове кватэр і г. д.;
  • любыя паслугі, самастойна запоўніўшы неабходныя рэквізіты;

Карыстальнікам сістэмы iPay можа стаць любы абанент МТС, фізічная асоба з дадатным балансам рахунку МТС, нумар тэлефона якога не заблакіраваны.

Як скарыстаць?

Каб здзейсніць плацяжы ў сістэме iPay:

  • Зайдзіце на сайт www.ipay.by з мабільнага тэлефона або камп’ютара
  • Азнаёмцеся з Правіламі сістэмы iPay і Пагадненнем аб распаўсюджванні, выкарыстанні і пагашэнні электронных грошай iPay (дагавор публічнай аферты);
  • Адпраўце любое SMS на нумар 5533. Падчас першага выкарыстання сістэмы iPay адбываецца рэгістрацыя абанента. Пасля рэгістрацыі гісторыя ўсіх плацяжоў будзе аўтаматычна запамінацца, наступныя аплаты можна будзе ажыццяўляць «адной кнопкай»;
  • Атрымайце на ваш тэлефон SMS з сеансавым паролем. Сеансавы пароль неабходны, каб увайсці ў сістэму. На гэтым працэс рэгістрацыі лічыцца завершаным. Для кожнага наступнага ўваходу ў сістэму неабходна атрымаць новы сеансавы пароль.

Каб увайсці ў сістэму:

  • увядзіце свой нумар тэлефона
  • увядзіце атрыманы сеансавы пароль (які дзейнічае на працягу 20 мінут) і націсніце кнопку «Увайсці ў плацежную сістэму».

Для кожнага наступнага ўваходу ў сістэму неабходна атрымаць новы сеансавы пароль.

Калі нумар мабільнага тэлефона не зарэгістраваны або заблакіраваны, вам прапануецца выканаць працэдуру рэгістрацыі.

Калі сеансавы пароль, уведзены карыстальнікам, не супадае з сеансавым паролем, зарэгістраваным у базе даных сістэмы iPay, абаненту прапануецца ўвесці сеансавы пароль яшчэ раз. Колькасць няправільных спроб уводу сеансавага пароля - 5 (пяць). Пасля перавышэння гэтай колькасці, абаненцкі нумар у базе даных сістэмы блакіруецца. Каб разблакіравацца, абаненту неабходна прайсці працэдуру рэгістрацыі.

Калі на момант уваходу ў сістэму абанент не задавальняе ўмовам сістэмы iPay, на сайце адлюстроўваецца адпаведнае паведамленне.

Пасля паспяховага ўваходу ў сістэму iPay час бяздзейнасці на сайце абмяжоўваецца 20 (дваццаццю) мінутамі. Пасля заканчэння часу сеанса выконваецца аўтаматычнае адключэнне.

Падчас сеанса вы маеце магчымасць:

  • прагледзець баланс свайго асабовага рахунку МТС;
  • набыць электронныя грошы iPay і выканаць плацяжы на карысць пастаўшчыкоў паслуг;

Каб ажыццявіць аперацыі ў сістэме iPay, даступная не ўся сума балансу асабовага рахунку: пасля спісання выніковай сумы аперацыі на вашым рахунку павінна застацца не менш за 0,10 беларускіх рублёў.

Пры праверцы астачы грашовых сродкаў на балансе асабовага рахунку не ўлічваецца «Абяцаны плацеж» і «Тэрміновы крэдыт».

Плацяжы ў сістэме iPay ажыццяўляюцца без уліку паслуг МТС «Абяцаны плацеж» і «Тэрміновы крэдыт». Крэдытны ліміт у рамках паслугі «Крэдыт даверу» не выдаткоўваецца на аплату паслуг праз сістэму iPay.

У выпадку папаўнення балансу асабовага рахунку праз аддзяленні паштовай сувязі РУП «Белпошта» для ажыццяўлення абанентам аперацый у сістэме iPay у:

  • панядзелак - даступная сума, залічаная на баланс праз аддзяленні РУП «Белпошта» да 0: 00 гадзін пятніцы папярэдняга тыдня
  • аўторак - даступная сума, залічаная на баланс праз аддзяленні РУП
  • «Белпошта» да 0: 00 гадзін папярэдняга дня (панядзелка)
  • сераду - даступная сума, залічаная на баланс праз аддзяленні РУП «Белпошта» да 0: 00 гадзін папярэдняга дня (аўторка)
  • чацвер - даступная сума, залічаная на баланс праз аддзяленні РУП «Белпошта» да 0: 00 гадзін папярэдняга дня (серады)
  • пятніцу - даступная сума, залічаная на баланс праз аддзяленні РУП «Белпошта» да 0: 00 гадзін папярэдняга дня (чацвярга)
  • суботу - даступная сума, залічаная на баланс праз аддзяленні РУП «Белпошта» да 0: 00 гадзін папярэдняга дня (пятніцы)
  • нядзеля - даступная сума, залічаная на баланс праз аддзяленні РУП «Белпошта»да 0:00 гадзін пятніцы гэтага тыдня.

Пасля таго, як вы выбралі канкрэтную паслугу, у працэсе дыялогу неабходна ўвесці неабходныя рэквізіты плацяжу, у выніку чаго фарміруецца чэк аперацыі, у якім вызначаецца выніковая сума аперацыі, якая ўключае выніковую суму плацяжу і выніковую суму ўзнагароджання эмітэнта за эмісію і выкарыстанне электронных грошай iPay.

Пасля таго, як вы пацвярджаеце гатоўнасць здзейсніць плацеж, адбываецца спісанне грашовых сродкаў з вашага асабовага рахунку, імгненная купля сумы электронных грошай, залічэнне іх на электронны кашалёк абанента і перавод на электронны кашалёк адпаведнага пастаўшчыка паслуг.

Калі аперацыя здзейсненая паспяхова, вы атрымліваеце чэк у электронным выглядзе, які пацвярджае станоўчы вынік аперацыі. Для таго каб атрымаць афіцыйны дакумент, які пацвярджае факт здзяйснення плацяжу, неабходна звярнуцца ў любое аддзяленне ААТ «Парытэтбанк».

Кансультаванне абанентаў ажыццяўляецца па нумарах: 0890, (017) 237 98 98.

Атрыманне банкаўскай квітанцыі, рашэнне спрэчных пытанняў, якія тычацца здзейснення плацяжоў, атрыманне інфармацыі пра пастаўшчыкоў паслуг па тэлефоне: (017) 288-38-36.

Па пытаннях функцыянавання сістэмы, перадачы і апрацоўкі інфармацыі, тэлефануйце на нумар: (017) 237 44 28.

Для таго каб атрымаць SMS-паведамленне, якое змяшчае спасылкі на мабільную версію web-старонкі сайта, адпраўце SMS-запыт на нумар 5544.

Як скарыстаць з дапамогай SMS?

  • Адпраўце SMS-паведамленне на нумар 553 наступнага фармату <код паслугі> <рэквізіт плацяжу> <сума плацяжу>
    • Напрыклад: 100 7770000 10000.
      У якасці рэквізіту плацяжу выкарыстоўваецца асабовы рахунак паслугі, нумар дагавора, тэлефона або заказа. Падрабязная інфармацыя пра коды і рэквізіты на www.ipay.by.
  • У адказ вам прыйдзе SMS-паведамленне з вынікам плацяжу.
  • Чэк аб выкананні аперацыі можна атрымаць на сайце www.ipay.by. Каб атрымаць афіцыйны дакумент, які пацвярджае факт аплаты (пры неабходнасці), звярніцеся ў любое аддзяленне «Парытэтбанка».

Колькі каштуе?

Калі абанент карыстацца сістэмай iPay, ён плаціць камісію за выкарыстанне электронных грошай iPay. Памер камісіі можа складаць ад 0 да 4 % у залежнасці ад аплатнай паслугі.

Кошт SMS-паведамлення на нумары 5533 і 5544 — 0,03 бел. руб. з улікам ПДВ.

Кошт GPRS-трафіка ў адпаведнасці з тарыфамі, вызначанымі СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы» на момант выкарыстання Сістэмы iPay, у залежнасці ад таго, якая паслуга выкарыстоўваецца для доступу ў Інтэрнэт.

Запыты на SMS-нумар 553 не тарыфікуюцца.

Падрабязная інфармацыя на сайце www.iPay.by.

Опрос о сайте МТС
Апытанне пра сайт МТС
Дапамажыце нам стаць лепш - прайдзіце кароткае апытанне
Пытанне 1 з 5
Ці проста знайсці на сайце МТС патрэбную інфармацыю?
Не, не проста
Так, проста
Пытанне 2 з 5
Як вы ацэньваеце дызайн сайта?
Не падабаецца
Вельмі падабаецца
Пытанне 3 з 5
Ці лічыце вы сайт карысным?
Не, не карысны
Так, карысны
Пытанне 4 з 5
Што можна палепшыць на сайце?
Пытанне 5 з 5
Ці парэкамендуеце вы сайт МТС сваім калегам і партнёрам?
Дакладна не
Дакладна так
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Вы нам вельмі дапамаглі