Блакіроўка і аднаўленне нумара

У СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» падчас аказання паслуг ужываецца, як правіла, авансавы метад разлікаў.

У выпадку авансовага метаду разлікаў на асабовы рахунак абанента да пачатку аказання паслугі павінен быць унесены авансавы плацеж ва ўстаноўленым памеры. Паслугі сувязі даюцца абаненту да таго часу, пакуль на рахунку ёсць сродкі. Дата ўнясення і велічыня чарговага авансавага плацяжу вызначаецца самім абанентам. Адсутнасць сродкаў на асабовым рахунку вядзе да частковай або прымусовай блакіроўкі.

Частковая блакіроўка надыходзіць у выпадку адсутнасці сродкаў на асабовым рахунку абанента, калі адмоўны баланс не перавышае 2,00 рублёў.

Падчас частковай блакіроўкі прыпыняецца аказанне наступных паслуг:

  • выходныя тэлефанаванні, выключаючы выходныя тэлефанаванні на нумары экстраных службаў, а таксама нумары 0870 - Мабільны Памочнік, 0890 - Кантактны Цэнтр, 0850 - актывацыя карты аплаты, 0887 - Даведайся пра свой нумар;
  • перадача SMS;
  • перадача / атрыманне даных (уключаючы MMS), калі іншае не вызначана правіламі аказання адпаведных паслуг, якія прадугледжваюць перадачу / атрыманне даных;
  • USSD-запыты, выключаючы USSD-запыт балансу *100#, USSD-запыт для ўводу Абяцанага плацяжу *113#, USSD-запыт для актывацыі карты аплаты *115#, USSD-запыт паслугі «Ператэлефануй мне!» *120#, калі iншае не вызначана правіламі аказання адпаведных сэрвісаў;
  • іншыя паслугі, калі іншае не вызначана правіламі аказання адпаведных паслуг.

Выхад з частковай блакіроўкі забяспечваецца шляхам паступлення грашовых сродкаў на асабовы рахунак абанента з утварэнннем станоўчага балансу, які перавышае 0,01 руб.

Прымусовая блакіроўка надыходзіць, калі адмоўны баланс перавышае 2,00 рублі або прайшло 30 поўных сутак з моманту наступлення частковай блакіроўкі.

Падчас прымусовай блакіроўкі прыпыняецца аказанне ўсіх паслуг, выключаючы выходныя тэлефанаванні на нумары экстраных службаў, а таксама нумары 0870 - Мабільны Памочнік, 0890 - Кантактны Цэнтр, 0850 - актывацыя карты аплаты, 0887 - Даведайся пра свой нумар, калі іншае не вызначана правіламі аказання адпаведных паслуг.

Папаўненне асабовага рахунку падчас прымусовай блакіроўкі, у выніку якога на ім утвараецца дадатны баланс, азначае падключэнне абанентам паслугі «Зняцце прымусовай блакіроўкі», пасля чаго ў выпадку дадатнага балансу на асабовым рахунку прымусовая блакіроўка адмяняецца і аказанне паслуг аднаўляецца ў поўным аб'ёме. За паслугу «Зняцце прымусовай блакіроўкі» спаганяецца плата ў адпаведнасці з зарэгістраваным тарыфам.