- Тэлефон скралі?
- Вы яго згубілі або недзе пакінулі?
- Доўга не выкарыстоўвалі тэлефон?
Што рабіць? На рахунку засталіся грошы. Нумар ведаюць начальнік, калегі, сябры, кліенты - ад яго не адмовіцца.
Каб атрымаць доступ да свайго нумара, неабходна выканаць 2 простых дзеянні:
- Заблакіруйце ранейшую SIM-карту
- Атрымайце новую SIM-карту з ранейшым нумарам.
Блакіроўка SIM-карты
Перш за ўсё - аператыўна заблакіруйце SIM-карту, каб чужыя людзі не змаглі скарыстаць ваш тэлефонны нумар. Умовы блакіроўкі вызначаюцца дзеючым тарыфным планам абанента.
- Скарыстайце Інтэрнэт-Памочнік - выберыце раздзел "Блакіроўка нумара", або
- Патэлефануйце ў Кантактны цэнтр 0890 (237-98-98), паведаміце кодавае слова або даныя дакумента, які сведчыць асобу.
Аднаўленне SIM-карты
Кошт аднаўлення SIM-карты - 2,922 рублёў. Вы атрымліваеце новую SIM-карту, захоўваючы ранейшы нумар, баланс, паслугі, якія былі падключаныя раней.
- Наведайце Салон сувязі МТС з дакументам, які сведчыць асобу.
SIM-карту могуць вярнуць толькі ўладальніку нумара. Захапіце з сабой пашпарт, (калі нумар аформлены на арганізацыю - таксама даверанасць).
Кошт зняцця блакіроўкі «Страта SIM -карты» складае 1,2005 рублёў з ПДВ.
Даванне нумара ранейшаму ўладальніку
Паслуга «Даванне нумара ранейшаму ўладальніку» можа быць аказаная пасля скасавання дагавора толькі тай асобе, з якой быў раней заключаны дагавор. Вы можаце скарыстаць паслугу, калі з моманту скасавання дагавора прайшло не больш за 120 каляндарных дзён і абаненцкі нумар яшчэ не дадзены іншаму кліенту, а таксама пры ўмове адсутнасці (пагашэння) запазычанасці на асабовым рахунку закрытага абаненцкага нумара.
Кошт паслугі «Даванне нумара ранейшаму ўладальніку» складае 2,922 рублёў.
Усе тарыфы прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ.