Даведацца пра нумар тэлефона, які выкарыстоўваецца на SIM-карце, можна адным з наступных спосабаў:
- USSD-запыт (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь і ў роўмінгу, у тым ліку падчас блакіроўкі)
Набярыце на сваёй прыладзе *111*10# і націсніце «тэлефанаванне». У адказ вы атрымаеце USSD-паведамленне, у якім будзе паказаны ваш нумар тэлефона.
- SMS-паведамленне (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь; па роўмінгавых тарыфах на выходнае SMS у роўмінгу)
Адпраўце SMS на нумар 0887 з любым тэкстам. У адказ вы атрымаеце SMS-паведамленне, у якім будзе паказаны ваш нумар тэлефона.
- Галасавы інфарматар (бясплатна, даступна толькі ў сетцы МТС Беларусь)
Патэлефануеце па нумары 0887. Галасавы інфарматар прадыктуе ваш нумар тэлефона.