Праверка балансу

Праграма «Мой МТС»

Праграма «Мой МТС» - гэта інструмент самаабслугоўвання абанента, які дазваляе атрымліваць актуальныя даныя пра стан асабовага рахунку і рэшту перадаплачаных мінут, SMS, MMS і інтэрнэт-трафіка, падключаць / адключаць паслугі, ажыццяўляць змену тарыфнага плана і іншыя дзеянні ў рамках свайго абаненцкага нумара.

Праграму можна наладзіць як на смартфонах, так і на планшэтах, якія дзейнічаюць на аперацыйных сістэмах Android і iOS.

Магчымасці праграмы «Мой МТС»

Мабільны Памочнік

Каб работаць з Мабільным Памочнікам з вашага мабільнага тэлефона, неабходна набраць нумар 0870 і далей выконваць інструкцыі аўтаінфарматара. Каб атрымаць доступ да Мабільнага Памочніка з гарадскога тэлефона, набярыце 8 029 777 0870, сістэма папросіць увесці нумар вашага мабільнага тэлефона і пароль, які неабходна вызначыць, патэлефанаваўшы па нумары 087021.

Апісанне паслугі Мабільны Памочнік

Інтэрнэт-Памочнік

Вы заходзіце на сайт Інтэрнэт-памочнік. Прытрымліваючыся інструкцый, увядзіце нумар вашага тэлефона і пароль (супадае з паролем доступу да Мабільнага Памочніка). Вы трапляеце на вашу персанальную старонку, дзе даведаецеся пра рэшту сродкаў на асабовым рахунку, інфармацыю пра плацяжы, а таксама можаце заказаць дастаўку рахунка.

Апісанне паслугі Інтэрнэт-Памочнік

Запыт балансу па кодавым слове

Каб скарыстаць сэрвіс, неабходна ведаць нумар абанента і яго кодавае слова, якое вызначаецца падчас заключэння кантракту з аператарам. Даслаўшы на кароткі нумар 0877 SMS-паведамленне віду: 375ХХХХХХХХХ <прабел> кодавае слова, вы даведаецеся, ці трэба папоўніць асабовы рахунак вашых блізкіх.