- Хочаце самастойна кіраваць сваёй мабільнай сувяззю?
- Кантраляваць стан рахунку, папаўняць яго і распараджацца грашыма?
- Падключаць і адключаць паслугі, выбіраць аптымальныя тарыфы?
Інтэрнэт-Памочнік МТС - зручны спосаб кіравання вашай мабільнай сувяззю.
Доступ да Інтэрнэт-Памочніка і яго выкарыстанне бясплатныя. Падключэнне і адключэнне паслуг, змена тарыфаў аплачваюцца ў адпаведнасці з вашым тарыфным планам.
Як карыстацца
Крок №1. Вызначце пароль. Для гэтага:
- набярыце каманду *111*17#

- або патэлефануеце па нумары 087021 (бясплатна ў сетцы МТС-Беларусь).
Пароль павінен складацца з 4-7 лічбаў.
Крок №2. Зайдзіце ў Інтэрнэт-Памочнік.
Калі вы забыліся пароль або ўвялі яго няправільна
- Калі вы забыліся пароль, проста вызначце новы.
- Калі вы няправільна ўвялі пароль 3 разы запар, уваход у Інтэрнэт-Памочнік будзе заблакіраваны на 10 мінут. Паспрабуйце яшчэ раз па сканчэнні гэтага часу.
Што рабіць, калі не ўдаецца ўвайсці ў Інтэрнэт-Памочнік?
Парада №1. Калі падчас спробы ўваходу паведамляецца, што на вашым нумары не падключаная паслуга «Інтэрнэт-Памочнік» - падключыце паслугу адным з наступных спосабаў:
- набярыце каманду *111*242#
- або патэлефануйце па нумары 0870261.
Падключыце паслугу, прытрымліваючыся падказак сістэмы.
Парада №2. Калі падчас спробы ўваходу паведамляецца, што пароль няправільны - паўторна вызначце пароль адным з наступных спосабаў:
- набярыце каманду *111*17#

- або патэлефануеце па нумары 087021.
Пароль павінен складацца з 4-7 лічбаў.
Парада №3. Пераканайцеся, што ваш браўзер падтрымлівае работу з Інтэрнэт-Памочнікам. Карэктная работа забяспечваецца падчас выкарыстання наступных браўзераў:
- Microsoft Internet Explorer версіі не ніжэй за 7.0;
- Mozilla Firefox версіі не ніжэй за 2.0;
- Apple Safari версіі не ніжэй за 3.0;
- Google Chrome версіі не ніжэй за 2.0.
Парада №4. Уключыце опцыю «запіс cookies» у вашым браўзеры.
Парада №5. Калі вы дзейнічаеце праз проксі-сервер - пераканайцеся, што на ім дазвалляюцца злучэнні па пратаколе HTTPS (порт 443).
Бяспека і канфідэнцыяльнасць
Для таго, каб карыстанне Інтэрнэт-Памочнікам было бяспечным і канфідэнцыйным, неабходна памятаць наступнае:
- Усё, што адбываецца пад вашым паролем у Інтэрнэт-Памочніку, лічыцца вашымі дзеяннямі.
- Усе дзеянні ў Інтэрнэт-Памочніку дакументуюцца пры дапамозе спецыяльнага абсталявання.
- Час бяздзейнасці ў адным сеансе работы з Інтэрнэт-Памочнікам - 20 мінут. Каб працягнуць сеанс, зноў увядзіце нумар тэлефона і пароль.
- Калі пароль будзе ўведзены няправільна 3 разы запар, уваход у Інтэрнэт-Памочнік будзе заблакіраваны на 10 мінут.
- Падчас выхаду з Інтэрнэт-Памочніка карыстайцеся спасылкай «Выхад». Гэта дазволіць бяспечна завяршыць работу.
Інтэрнэт-памочнік недаступны падчас блакіроўкі «Апарат згублены».