МТС павіншаваў з Днём ведаў выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў і сацыяльна-педагагічных цэнтраў. Для дзяцей правялі анлайн-занятак па развіццю візуальнай камунікацыі, а затым ім уручылі сувеніры.
Падчас інтэрактыўнай лекцыі дзеці вывучылі асновы скрайбінгу і скетчаўтынгу. Такія заняткі дапамагаюць развіваць візуальнае мысленне, а таксама структураваць, аналізаваць і запамінаць інфармацыю.
Анлайн-лекцыя была арганізаваная ў сацыяльна-педагагічных цэнтрах Мінска, Брэста, Магілёва, а таксама ў Ваўкавыскім, Мазырскім і Сенненскім дзіцячых дамах.