Усе навiны

Пра змены у фінансавай сістэме МТС Грошы

МТС інфармуе, што з 29 верасня 2022 года ў сэрвісе МТС Грошы адбудуцца змены.

Так, унесены карэкціроўкі ў Правілы сістэмы разлікаў электроннымі грашыма МТС Грошы. Акрамя таго, зменены тарыфы камісійнай платы і лімітаў фізічным асобам.

З абноўленымі Правіламі можна азнаёміцца тут. З абноўленымі тарыфамі і лімітамі ААТ «Банк Дабрабыт» можна азнаёміцца тут.

МТС Грошы — гэта сэрвіс, фінансавая сістэма якога ператварае асабовы рахунак абанента ў аналаг банкаўскага, што дазваляе аплачваць тавары і паслугі непасрэдна з балансу мабільнага тэлефона (праз АРІП, рабіць p2p пераводы), страхаваць маёмасць, набываць авіябілеты, ажыццяўляць інвестыцыі. Акрамя таго, карыстальнікі фінансавай экасістэмы могуць карыстацца паслугай «МаніБокс» і рабіць плацяжы з адтэрміноўкай аплаты, а таксама пры неабходнасці атрымаць банкаўскую плацежную картку «МТС Грошы» з прывязкай карт-рахунку да балансу мабільнага нумара.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна