МТС прадставіў комплексныя рашэнні для «інтэрнэту рэчаў» на базе сваёй сеткі NB-IoT. Іх можна ўбачыць у Мінску на міжнароднай выстаўцы жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Наш дом» з 21 па 23 верасня.
МТС развівае праекты ў сферы «інтэрнэту рэчаў». Спецыялісты дапамагаюць аб'ядноўваць розныя прылады ў адзіную сетку, каб абменьвацца данымі, збіраць статыстыку і аналізаваць разнастайныя сцэнарыіў. Такія рашэнні ўжо ўжываюцца ў сферах ЖКГ, сельскай гаспадаркі, медыцыны, транспарту і прамысловасці.
Вялікія перспектывы сетка NB-IoT адкрывае і для развіцця «разумнага горада». У прыватнасці, датчыкі могуць выкарыстоўвацца, каб маніторыць транспарт, грузы і кантраляваць энергарэсурсы. Больш складаныя сістэмы могуць аўтаматычна запускаць некаторыя працэсы, напрыклад, паліў раслін, калі вільготнасць дасягнула неабходнага ўзроўню.
У сучасных датчыках выкарыстоўваюцца спецыяльныя SIM-чыпы для работы ў экстрэмальных тэмпературных умовах. Яны маюць кампактныя памеры і высокую энергаэфектыўнасць, што павялічвае тэрмін жыцця прылад - да 10 гадоў на адным элеменце сілкавання.
Тэхналогія NB-IoT дазваляе перадаваць і атрымліваць неабмежаваны аб'ём трафіка, у тым ліку з дапамогай VPN.
Міжнародная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Наш дом» сабрала прадстаўнікоў профільных ведамстваў і галіновай бізнес-супольнасці для абмеркавання перспектыўных рашэнняў, абмену вопытам і ўдасканалення нарматыўна-прававой базы. Вялікая ўвага надаецца лічбавай трансфармацыі і аўтаматызацыі працэсаў кіравання гарадской гаспадаркай.