Усе навiны

МТС адкрывае восеньскі набор у анлайн-школу #НавучыСваіх Блізкіх для людзей старэйшага ўзросту

МТС аб'яўляе старт восеньскага набору ў бясплатную анлайн-школу лічбавай пісьменнасці #Навучы Сваіх Блізкіх для людзей старэйшага ўзросту. Да заняткаў слухачы могуць далучацца з любога кутка Беларусі разам з роднымі і блізкімі.

Школа лічбавай пісьменнасці

Вопытныя педагогі навучаць студэнтаў «трэцяга» ўзросту браніраваць электронныя талоны да ўрача, шукаць лекі ў аптэках, мець зносіны ў сацсетках і месенджарах, размяшчаць відэа ў TikTok, купляць тавары ў інтэрнэт-крамах, аплачваць камунальныя плацяжы, падпісвацца на газеты і часопісы анлайн і інш. Асобны ўрок прысвечаны актуальнай тэме кібербяспекі.

Акрамя таго, слухачам курса даступныя дадатковыя тэматычныя відэаўрокі, з дапамогай якіх можна ў любы зручны час замацаваць пройдзены матэрыял.

Заняткі будуць праходзіць 2 разы на тыдзень дыстанцыйна на платформе Zoom. Курс разлічаны на 10 заняткаў па 1,5 гадзіны.

Зарэгістравацца на курс можна:

✓ па спасылцы;

✓ у любым салоне сувязі МТС.

Пасля праходжання навучання слухачы курса могуць прайсці тэст і атрымаць сертыфікат ад МТС.

Анлайн-школа #НавучыСваіхБлізкіх - гэта працяг сацыяльнага праекта па навучанні пажылых людзей лічбавай пісьменнасці «Планшэт з нуля», які з 2015 года праходзіў у форме афлайн-заняткаў. Увосень 2020 года ініцыятыва была пераведзеная ў анлайн-фармат. Цягам двух гадоў навучанне прайшлі сотні чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна