Усе навiны

«Усё ўключана»: у МТС ТБ з'явілася адзіная падпіска на 120 тэлеканалаў і 3 анлайн-кінатэатры

Абанентам МТС ТБ стала даступная паслуга «Усё ўключана», якая аб’ядноўвае ў адну падпіску 120 тэлеканалаў і 3 анлайн-кінатэатры — PREMIER, START і more. tv. Падключыць новую паслугу можна на суткі або месяц.

МТС ТБ

Падпіска «Усё ўключана» дазваляе карыстацца ўсімі магчымасцямі сэрвісу МТС ТБ.

«Усё ўключана, дзень» можна аформіць за 0,72 рубля ў суткі, а «Усё ўключана, месяц» — за 13,90 рубля ў месяц. Пры першым падключэнні 7 дзён падпіска дзейнічае бясплатна.

Паслугу «Усё ўключана, дзень» можна падкючыць з дапамогай USSD-запыту *914#. «Усё ўключана, месяц» актывуецца з дапамогай USSD *990#.

МТС ТБ — гэта сэрвіс інтэрактыўнага тэлебачання, які ўключае 120 тэлеканалаў і анлайн-кінатэатры. Глядзець відэакантэнт можна адначасова з 5 прылад без даплаты. Інтэрактыўныя опцыі сэрвісу дазваляюць у любы момант паставіць эфір на паўзу, пераматаць або наладзіць напамін, каб не прапусціць прэм’еры. Пры праглядзе тэлеканалаў і фільмаў у МТС ТБ інтэрнэт-трафік не выдаткоўваецца з нумара, на які была падключаная падпіска. Кантэнт, які выйшаў у эфір, захоўваецца ў архіве да 5 дзён. Пры першым падключэнні паслугі МТС ТБ даюцца 7 дзён бясплатна.

Падрабязна пра паслугу «Усё ўключана» і сэрвіс МТС ТБ —тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна