Усе навiны

У праграме Мой МТС з'явілася функцыя аўтаматычнага папаўнення балансу

Выйшла новая версія мабільнай праграмы Мой МТС. У абнаўленні з’явілася функцыя аўтаплацяжу. З яе дапамогай абаненты могуць аўтаматычна папаўняць свой баланс з прывязанай банкаўскай карты.

Аўтаплацеж дазволіць заўсёды быць на сувязі і не марнаваць час на папаўненне балансу ўручную. Каб скарыстаць новую функцыю, неабходна прывязаць банкаўскую карту да праграмы Мой МТС, а затым вызначыць і захаваць параметры аўтаплацяжу.

Карыстальнікам праграмы прапануецца два варыянты аўтаплацяжу: па раскладу і па дасягненню парога вызначанай мінімальнай сумы на балансе. У выпадку выбару варыянта па раскладу папаўненне можа ажыццяўляцца штодня, штотыдзень, штомесяц, раз у некалькі дзён або адзін раз у вызначаны дзень.

Падключэнне функцыі аўтаплацяжу ажыццяўляецца ў раздзеле «Фінансы» праз укладку «Аўтаплацеж» і кнопку «Падключыць аўтаплацеж». Каб актываваць паслугу, неабходна вызначыць даныя банкаўскай карты, выбраць варыянт папаўнення балансу, запоўніць параметры аўтаплацяжу і захаваць яго. Пры неабходнасці можна стварыць адразу некалькі аўтаплацяжоў з выкарыстаннем розных банкаўскіх картаў і настроіць іх для ўсіх абаненцкіх нумароў, якія выкарыстоўваюцца ў праграме Мой МТС.

Функцыя «Аўтаплацеж» даступная для прылад на Android і iOS у версіі праграмы Мой МТС 2.8.1. Запампаваць яго можна ў крамах праграм Google Play і App Store.

Мой МТС — гэта персанальны памочнік абанента, які дапамагае кіраваць сваімі нумарамі мабільнай і фіксаванай сувязі без візіту ў офіс або тэлефанавання ў кол-цэнтр. Праграма дазваляе праз смартфон сачыць за балансам, падключаць і адключаць паслугі, заказваць падрабязную дэталізацыю рахункаў, кантраляваць даныя па растэрміноўцы, знаёміцца з акцыямі МТС, а таксама многае іншае. Падключыць да яго можна любую колькасць нумароў.

Падрабязней пра праграму Мой МТС —тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна