Усе навiны

Праект МТС і ЮНІСЕФ #ІнтэрнэтБезБулінга: школьнікі даведаліся пра ўніверсальныя спосабы абароны ад цкавання ў інтэрнэце

Як не стаць ахвярай кібербулінга і дзе атрымаць дапамогу, калі сутыкнуліся з цкаваннем у інтэрнэце? Першая адкрытая лекцыя для школьнікаў прайшла ў гімназіі № 18 г. Мінска. Сустрэча адбылася ў рамках праекта #ІнтэрнэтБезБулінга, які МТС рэалізуе сумесна з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі.

Праект МТС і ЮНІСЕФ

Каля 80 гімназістаў 6-8 класаў наведалі лекцыю, на якой выступілі педагог-псіхолаг Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі Іляна Мацвіенка і кіраўнік кірунку дзіцячай анлайн-бяспекі кампаніі «Лабараторыя Касперскага» Андрэй Сідзенка.

Іляна Мацвіенка расказала, што такое кібербулінг, што рабіць, калі дзіця сутыкаецца з ім, куды звярнуцца і якія існуюць інструменты дапамогі.

Праект МТС і ЮНІСЕФ
Праект МТС і ЮНІСЕФ

Спецыяліст па кібербяспецы Андрэй Сідзенка падключыўся да лекцыі анлайн і расказаў пра ўніверсальныя правілы бяспекі ў Сетцы: як пісьменна наладзіць акаўнт у сацсетках, устанавіць паролі і пазбегнуць узлому, каб асабістыя даныя не патрапілі ў рукі махляроў. Таксама дзецям расказалі пра неабходнасць абароны камп’ютараў і мабільных прылад антывіруснымі праграмамі.

Напрыканцы лекцыі спецыялісты адказалі на пытанні дзяцей. Акрамя гэтага, усе дзеці атрымалі ў падарунак воркбук Як абараніцца ад цкавання ў інтэрнэце і самім не стаць хейтэрамі», дзе тэма раскрытая ў даступнай форме і чаргуецца з творчымі і практычнымі практыкаваннямі.

Праект МТС і ЮНІСЕФ
Праект МТС і ЮНІСЕФ

Сустрэча ў гімназіі № 18 стала першай афлайн-лекцыяй, якая праводзілася ў рамках сумеснага праекта МТС і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі #ІнтэрнэтБезБулінга. Ініцыятыва накіраваная на прафілактыку цкавання дзяцей і падлеткаў у інтэрнеце.

Падрабязней пра праект #ІнтэрнэтБезБулінга — здесь.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна