МТС знайшоў самыя «прапампаваныя» населеныя пункты ў Беларусі. І гэта не ў Мінску | Навіны МТС
Усе навiны

МТС знайшоў самыя «прапампаваныя» населеныя пункты ў Беларусі. І гэта не ў Мінску

Пастаяннае пашырэнне геаграфіі паслуг 4G дазваляе беларусам камфортна карыстацца высакаскорасным інтэрнэтам у розных кутках краіны. У кампаніі выявілі, што самай актыўнай у кастрычніку стала базавая станцыя ў Полацку, а ўсяго за месяц абаненты МТС скарысталі каля 71 тыс. тэрабайтаў трафіка.

МТС знайшоў самыя «прапампаваныя» населеныя пункты ў Беларусі

За кастрычнік 2022 года абаненты МТС прапампавалі каля 71 тыс. тэрабайтаў 3G і 4G трафіка.

Самым інтэрнэт-актыўным стала 3 кастрычніка, калі за суткі было згенеравана амаль 2,4 тыс. тэрабайтаў мабільнага трафіка. У сярэднім у мінулым месяцы адзін абанент спажываў каля 480 мегабайтаў трафіка штодня.

Самы вялікі аб’ём даных — 57,75 тэрабайтаў — у кастрычніку перадала базавая станцыя 4G на вул. Марыненка ў Полацку. Крыху менш згенеравалі станцыі ў Баранавічах (на вул. Федзька) і ў горадзе Бяроза (на вул. Паўночнай) — 54 і 52 тэрабайты адпаведна.

У кастрычніку МТС пашырыў геаграфію аказання паслуг 4G. За месяц былі ўключаныя 24 новыя базавыя станцыі LTE-800, 44 станцыі LTE-1800 і 12 станцый LTE-2600. Дадаткова мадэрнізавалі 21 дзеючую базавую станцыю дыяпазону 2600 Мгц, уключыўшы на іх дадатковыя сектары.

Дзякуючы праведзеным работам у 38 населеных пунктах паслугі LTE абанентам МТС сталі даступныя ўпершыню. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці сувязь чацвёртага пакалення стала даступная ў вёсках Галева, Пачапава і Пінкавічы Пінскага раёна, а таксама ў аграгарадках Багданаўка і Вялікія Чучэвічы Лунінецкага раёна.

У Віцебскай вобласці высакаскорасны інтэрнет прыйшоў у аграгарадок Бігосава Верхнядзвінскага раёна і вёску Мурашкі Міёрскага раёна.

А ў сталічным рэгіёне сетка LTE ахапіла шэраг населеных пунктаў Барысаўскага, Мінскага, Смалявіцкага, Пухавіцкага і Нясвіжскага раёнаў.

Нагадаем, МТС першым у краіне даў доступ да паслуг сеткі 4G. Работы па паляпшэнню якасці мабільнай сувязі праводзяцца сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud, які займаецца будаўніцтвам адзінай сеткі LTE у Беларусі. Усе базавыя станцыі запускаюцца ў эксплуатацыю з улікам санітарных нормаў і павышаных патрабаванняў да бяспекі.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна