Новы набор у анлайн-школу #НавучыСваіхБлізкіх! МТС працягвае бясплатна навучаць людзей старэйшага ўзросту лічбавым тэхналогіям
МТС аб’яўляе новы набор у анлайн-школу лічбавай пісьменнасці #Навучы Сваіх Блізкіх для людзей старэйшага пакалення. Навучанне пройдзе анлайн і будзе бясплатным. Акрамя таго, студэнтам падрыхтаваныя дадатковыя відэаўрокі, каб замацаваць пройдзены матэрыял.
На ўроках анлайн-школы #НавучыСваіхБлізкіх выкладчыкі дапамогуць студэнтам асвоіць магчымасці мабільных прылад. Слухачы курса навучацца спампоўваць праграмы, ствараць акаўнты ў сацыяльных сетках і месенджарах, а таксама выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі ў паўсядзённым жыцці: здзяйсняць пакупкі ў інтэрнэт-магазінах, выпісваць анлайн газеты і часопісы, аплачваць камунальныя паслугі без паходу на пошту або ў банк, заказваць электронныя талончыкі да ўрача і яшчэ шмат чаго.
Адзін з важных напрамкаў — гэта заняткі па кібербяспецы. На ўроках выкладчыкі раскажуць, як правільна ствараць паролі і настройваць акаўнты, каб асабістыя даныя не патрапілі ў рукі махляроў.
А вось замацаваць веды студэнты старэйшага ўзросту могуць з дапамогай тэматычных відэаўрокаў. Нядаўна да іх дабавіліся новыя навучальныя ролікі, якія тлумачаць, як карыстацца праграмамі Мой МТС и МТС ТБ.
Навучанне будзе праходзіць 2 разы на тыдзень анлайн праз платформу Zoom. Курс складаецца з 10 урокаў па 1,5 гадзіны. Да заняткаў навучэнцы часта падключаюцца разам з дзецьмі і ўнукамі, якія дапамагаюць сваім родным асвойваць новыя тэхналогіі.
Зарэгістравацца на анлайн-курс можна тут, у салонах МТС або патэлефанаваўшы на тэлефон +375 29 2503526.