Пра змяненне ўмоў налічэння кэшбэка на карце «МТС Грошы» | Навіны МТС
Усе навiны

Пра змяненне ўмоў налічэння кэшбэка на карце «МТС Грошы»

МТС інфармуе, што з 1 снежня 2022 г. уносяцца змяненні ва ўмовы налічэння кэшбэка пры здзяйсненні некаторых аперацый з дапамогай карты «МТС Грошы» для абанентаў МТС.

Кэшбэк 2% налічваецца па наступных безнаяўных аперацыях з картай «МТС Грошы»:

  •    аплата паліва, спадарожных тавараў і паслуг на АЗС (МСС код 5541, 5542, 5983);
  •    аплата тавараў і паслуг у супермаркетах (МСС код 5411, 5331).

Кэшбэк 4% на перыяд з 1 снежня 2022 па 28 лютага 2023 пры наяўнасці на нумары падключанай паслугі Падпіска «МТС Прэміум» налічваецца па наступных безнаяўных аперацыях з картай «МТС Грошы»:

  •    аплата паліва, спадарожных тавараў і паслуг на АЗС (МСС код 5541, 5542, 5983).

Кэшбэк разлічваецца пры наяўнасці актыўнай паслугі Падпіска «МТС Прэміум» на канец справаздачнага перыяду.

ВАЖНА!

У выпадку пагашэння растэрміновак МТС праз рахунак мабільнага нумара, да якога прывязаная карта «МТС Грошы», кэшбэк у памеры 2% ад сумы аперацыі пагашэння з 1 снежня 2022 года не налічваецца.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна