Усе навiны

Высакаскорасны інтэрнэт і галасавая сувязь 4G ад МТС з'явіліся ў новых населеных пунктах Беларусі

МТС працягвае пашыраць доступ да лічбавых паслуг сеткі 4G у трох дыяпазонах — 800, 1800 і 2600 Мгц. Цяпер жыхары больш за трыццаць населеных пунктаў могуць больш камфортна карыстацца ўсімі магчымасцямі высакаскораснага мабільнага інтэрнэту, а таксама галасавой сувяззю па тэхналогіі VoLTE.

4G ад МТС

Пашырэнне геаграфіі і паляпшэнне пакрыцця сеткі LTE для абанентаў МТС адбылося дзякуючы выкарыстанню 16 новых базавых станцый LTE-800, 10 базавых станцый LTE-1800, а таксама 8 дадатковых сектараў LTE-2600. Работы праводзіліся практычна ва ўсіх абласцях краіны.

Так, у Магілёўскай вобласці высакаскорасны мабільны інтэрнэт ад МТС стаў даступны на тэрыторыі вёскі Досава Сяліба Магілёўскага раёна і аграгарадка Нясята Клічаўскага раёна. У Гомельскай вобласці сігналы з базавых станцый пачалі прымаць у пасёлку Чонкі і аграгарадку Яроміна Гомельскага раёна. Сетка LTE таксама ахапіла новыя населеныя пункты на Міншчыне, Віцебшчыне і Брэстчыне.

Дадаткова з дапамогай базавых станцый LTE-1800 і новых сектараў LTE-2600 павялічылася прапускная здольнасць сеткі LTE у Мінску, Кобрыне, Наваполацку, Валожыне, Оршы, Верхнядзвінску і Мёрах. На частаце 800 Мгц палепшылася сувязь у Тураве.

Пашырэнне паслуг LTE дае магчымасць нашмат больш актыўна карыстацца мабільным інтэрнэтам, а таксама адчуваць перавагі галасавой сувязі па тэхналогіі VoLTE. Дзякуючы ёй абанент можа адначасова размаўляць па тэлефоне і раздаваць мабільны інтэрнет без страты якасці інтэрнет-злучэння.

Работы па паляпшэнню якасці мабільнай сувязі МТС праводзіў сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud, які займаецца будаўніцтвам адзінай сеткі LTE у Беларусі. Усе базавыя станцыі былі запушчаныя ў эксплуатацыю з улікам санітарных нормаў і павышаных патрабаванняў да бяспекі.

Як праверыць падключэнне да сеткі 4G у настройках смартфона?

Кліенты МТС могуць праверыць, ці падтрымлівае смартфон або SIM-карта 4G-сетку, набраўшы USSD *464# і націснуўшы кнопку выкліку. Пасля гэтага прыйдзе паведамленне пра стан гаджэта.

Каб падключыць да 4G-сеткі смартфон на базе Android, неабходна прайсці шлях: «Настройкі» — «Мабільная сетка» — «Мабільная перадача даных» — «Пераважны рэжым сеткі» — 4G/3G/2G. Уладальнікам iPhone або іншых гаджэтаў на базе iOS паслядоўнасць такая: «Настройкі» — «Сотавая сувязь» — «Параметры даных» — «Голас і даныя» — LTE.

Пасля змены настроек трэба перазагрузіць тэлефон, і адбудзецца аўтаматычнае падключэнне да сеткі 4G.

Як актываваць VoLTE?

Уладальнікам iPhone неабходна ўвайсці ў меню «Настройкі», выбраць раздзел «Сотавая сувязь», перайсці ў «Параметры», далей — «Голас і даныя», знайсці каманду VoLTE і пераключыць яе ў актыўны рэжым.

Каб падключыць да VoLTE смартфон на базе Android, неабходна прайсці шлях: «Настройкі» — «Sim-карты» / «Мабільная сетка» — «Мабільная перадача даных» — уключыць VoLTE.

Пасля змены настроек трэба перазагрузіць тэлефон, праз 5 мінут сэрвіс VoLTE стане даступны. Падрабязней ―  тут

Папярэдняя навіна

Наступная навіна