Аплата па факце і раз на месяц: МТС прапануе некаторым абанентам перайсці на новы метад разлікаў за паслугі
МТС дасць магчымасць некаторым абанентам, якія абслугоўваюцца на тарыфах лінейкі «Супер» і «Безліміцішча», аплачваць паслугі сотавай рухомай электрасувязі раз на месяц па факце іх аказання.
Кампанія МТС прапануе сваім пастаянным кліентам перайсці на крэдытны метад разлікаў. Ён зручны тым, што аплачваць паслугі можна ўсяго раз на месяц — да 25 чысла наступнага месяца.
Карыстаючыся такой схемай аплаты, абаненты могуць планаваць і кантраляваць свае выдаткі на паслугі мабільнага аператара: яны загадзя атрымліваюць SMS-напамін ад кампаніі МТС пра суму, якую трэба заплаціць за паслугі, аказаныя ў папярэднім месяцы. Акрамя таго, яна адлюструецца ў праграме «Мой МТС» і ў сістэме АРІП.
Пераход абанентаў на крэдытны метад разлікаў будзе праходзіць з 5 да 9 снежня 2022 года. Абаненты папярэдне атрымаюць SMS-паведамленне пра дакладную дату пераводу на крэдытны метад разлікаў, а таксама спасылку на сайт з падрабязнай інфармацыяй пра яго.
Абанент зможа адмовіцца ад змены метаду аплаты, скарыстаўшы USSD-код *150*2# або звярнуўшыся ў салоны сувязі МТС, гандлёвыя аб’екты камерцыйных прадстаўнікоў, або кантактны цэнтр МТС.
Калі ж абанент не адмаўляецца ад пераводу на крэдытны метад разліку адным з названых спосабаў, а працягвае карыстацца паслугамі пасля заканчэння тэрміну, вызначанага ў SMS-паведамленні, то гэта лічыцца згодай на ўнясенне змяненняў у яго абаненцкі дагавор.
Больш падрабязна — тут.