МТС інфармуе пра перанос тэрміну змяненняў кошту некаторых паслуг. Раней анансаванае павышэнне кошту паслуг міжнароднай сувязі і некаторых дадатковых паслугаў адбудзецца 16 снежня 2022 года.
Тарыфы на асноўныя паслугі і фіксаваную сувязь застануцца ранейшымі.
Інфармацыю пра кошт паслуг можна атрымаць па спасылцы, у нашых салонах сувязі, а таксама патэлефанаваўшы ў Кантактны цэнтр на тэлефон: (017) 237-98-98 і МТС 0890. Анлайн-падтрымка і дапамога — help.mts.by.