Кампанія МТС уручыла прызы пераможцам рэкламнай гульні «Гірлянда дабра», якая праводзілася ў перыяд навагодніх святаў. Кожны з 20 шчасліўчыкаў (іх імёны вызначыліся ў выніку розыгрышу) атрымаў тэлефон Samsung Galaxy S22 Ultra.
Уручэнне флагманскіх смартфонаў адбылося ў цэнтральным салоне сувязі МТС. На ўрачыстым мерапрыемстве сабраліся пераможцы з розных куткоў Беларусі (сталіцы, абласных цэнтраў, раённых гарадоў і іншых населеных пунктаў), а таксама прадстаўнікі кампаніі МТС.
“Мы прыехалі з Гомеля. Тэлефон выйграў я, але падару яго жонцы. Ёй якраз патрэбен быў сучасны смартфон з добрай камерай, каб здымаць кантэнт у сферы beauty-паслуг», - падзяліўся Яўген Сёмчанка з Гомеля.
«Як уся моладзь я люблю сярфіць у інтэрнэце, сацыяльных сетках. З задавальненнем буду карыстацца гаджэтам, у яго якасны гук і карцінка», — падкрэсліў Раман Ажэль з Бярозы Брэсцкай вобласці.
«Мы вельмі ўзрадаваліся выйгрышу! Тэлефон я падару мужу, у яго хутка дзень нараджэння, і ён якраз хацеў новы!» - прызналася Вераніка Турэнка са Слоніма.
Нагадаем, у розыгрышы прынялі ўдзел больш за 37,5 тысячы чалавек — усе, хто ў перыяд з 20 снежня 2022 года па 8 студзеня 2023 года зарэгістраваўся на святочным сайце https://2023.mts.by/ і адпавядаў умовам рэкламнай гульні.
«Кампаніі МТС прыемна дарыць годныя падарункі сваім абанентам. Спадзяемся радаваць іх і надалей. Прыемна бачыць, што такая колькасць людзей далучылася да святочнай актыўнасці, тым больш, што, становячыся ўдзельнікам, кожны абанент дзяліўся сваім абяцаннем здзейсніць добры ўчынак у 2023 годзе», - адзначыў намеснік Генеральнага дырэктара па маркетынгу кампаніі МТС Віталь Адорскі.
Розыгрыш рэкламнай гульні адбыўся 13 студзеня 2023 г. адкрыта ў прысутнасці членаў камісіі. 20 выйгрышных камбінацый былі вызначаныя выпадковым чынам з дапамогай лататрона. Імёны ўсіх уладальнікаў тэлефонаў Samsung Galaxy S22 Ultra былі апублікаваныя на сайце https://2023.mts.by/.
Навагодняя актыўнасць ад МТС уключала ў сябе не толькі рэкламную гульню: абаненты таксама актыўна стваралі звёны лічбавай «Гірлянды дабра». Усяго віртуальныя абяцанні здзяйсняць у 2023 годзе добрыя ўчынкі - «пакарміць птушак», «пасадзіць дрэва», «зрабіць сямейны альбом», «паўдзельнічаць у дабрачыннасці» - далі амаль 42 тысячы чалавек.