Усе навiны

МТС будзе падтрымліваць развіццё плавання ў Беларусі

Кампанія МТС стала генеральным партнёрам Беларускай федэрацыі плавання, падтрымаўшы гэты від спорту ў рамках падрыхтоўкі і правядзення спаборніцтваў.

Супрацоўніцтва запланаванае на 2023 год. У прыватнасці, размова ідзе пра нацыянальныя і міжнародныя турніры па плаванні: Адкрыты Чэмпіянат і Адкрыты Кубак Беларусі, Адкрыты Чэмпіянат Беларусі на кароткай вадзе, Міжнародны турнір на прызы двухразовага алімпійскага чэмпіёна С.В. Каплякова.

МТС будзе падтрымліваць развіццё плавання ў Беларусі
МТС будзе падтрымліваць развіццё плавання ў Беларусі

Першым спаборніцтвам, якое праводзіцца пры падтрымцы МТС, стала Адкрытае Першынство Беларусі. 7-11 лютага ў Брэсце сабраліся юніёры і юніёркі, каб пазмагацца ў індывідуальных відах праграмы і ў эстафетах. Гэты старт для юных плыўцоў важны: гэта адборачны этап для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у плаванні і першынстве Расіі, у XVII Еўрапейскім юнацкім Алімпійскім фестывалі, які пройдзе ў Славеніі, і ў ІІ Гульнях краін СНД.

У Беларусі плаванне — адзін з прыярытэтных відаў спорту, які адносіцца да масавых і садзейнічаюць здароваму ладу жыцця і гарманічнаму развіццю асобы. Падтрымліваючы Беларускую федэрацыю плавання, МТС робіць свой унёсак у развіццё і папулярызацыю спорту і фізічнай культуры ў краіне.

«Падтрымка спорту для МТС - адзін з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай адказнасці. У розныя гады кампанія садзейнічала развіццю розных відаў спорту, з'яўляючыся партнёрам нацыянальных федэрацый, каманд, турніраў. Спадзяемся, што партнёрства МТС і Беларускай федэрацыі плавання дапаможа спартсменам дасягнуць яшчэ большых поспехаў», - адзначылі ў кампаніі МТС.

МТС будзе падтрымліваць развіццё плавання ў Беларусі
МТС будзе падтрымліваць развіццё плавання ў Беларусі

«У бягучым годзе нашым генеральным партнёрам стала кампанія МТС. Мы радыя супрацоўніцтву і спадзяемся на доўгачасовыя і ўзаемавыгадныя адносіны на карысць агульнага развіцця», - падкрэсліла старшыня Беларускай федэрацыі плавання Эла Сяліцкая.

Беларуская федэрацыя плавання мае больш чым 60-гадовую гісторыю, яе дзейнасць засяроджана на падрыхтоўцы высокапрафесійных спартсменаў, а таксама на стварэнні ўмоў для максімальнага ўключэння ў плаванне жыхароў краіны і, у першую чаргу, падрастаючага пакалення.

Грамадскае аб'яднанне прызнана паўнапраўным членам Міжнароднай федэрацыі плавання (World Aquatics) і Еўрапейскай лігі плавання (LEN). У гэтым відзе спорту на чэмпіянатах свету і Еўропы разыгрываецца 46 камплектаў медалёў, на Алімпійскіх гульнях - 35 камплектаў узнагарод. Беларускімі спартсменамі на Алімпіядах заваяваны 12 медалёў рознай вартасці.

Беларускую федэрацыю плавання з 2017 года ўзначальвае Эла Сяліцкая, якая была майстрам спорту СССР па плаванні і ўваходзіла ў склад зборнай БССР.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна