Усе навiны

МТС адкрыў кароткі нумар для ахвяраванняў у адрас пацярпелых у Турцыі

Кампанія МТС падключыла кароткі дабрачынны нумар *222*52# для пералічэння ахвяраванняў у дапамогу пацярпелым ад землетрасення ў Турцыі.

Набраўшы USSD-запыт *222*52# на мабільным тэлефоне, абанент са свайго балансу пералічыць 2 рублі на карысць дабрачыннай установы «Ласкавыя крылы», якая займаецца зборам сродкаў на тэрыторыі Беларусі. Скарыстацца USSD-запытам можна неабмежаваную колькасць разоў, ён адзіны і даступны абанентам усіх мабільных аператараў.

Такім чынам МТС, найбуйнейшы мабільны аператар па колькасці абанентаў у краіне, далучаецца да арганізацыі збору дабрачыннай дапамогі для Турцыі. Падтрымаць пацярпелых ад разбуральнага землетрасення можна і іншым спосабам: пасольства Турцыі ў Беларусі адкрыла спецыяльны дабрачынны рахунак для ахвяраванняў.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна