Праект #ІнтэрнэтБезБулінга заваяваў золата на прэстыжным прафесійным конкурсе «Брэнд года 2022». Сумесную ініцыятыву МТС і ЮНІСЕФ па прафілактыцы булінга адзначылі ў катэгорыі «Сацыяльныя практыкі і праекты». Таксама кампанія МТС атрымала дыплом пераможцы ў намінацыі Digital Maturity.
Ініцыятыва МТС і ЮНІСЕФ #ІнтэрнэтБезБулінга накіраваная на прафілактыку цкавання сярод дзяцей і падлеткаў у інтэрнэце. Журы конкурсу адзначыла актуальнасць тэмы і маштаб прасоўвання інфармацыйнай кампаніі праекта.
У рамках праекта створаны спецыяльныя ролікі i тэст-трэнажоры для дзяцей, бацькоў і педагогаў, а таксама воркбук з маляўнічымі ілюстрацыямі і творчымі заданнямі. Акрамя таго, быў праведзены Рэспубліканскі вэбінар па бяспечных паводзінах дзяцей і падлеткаў у інтэрнэце, які сабраў больш за 1 700 удзельнікаў з усёй краіны.
«Мы ўдзячныя прафесійнай супольнасці за высокую ацэнку праекта #ІнтэрнэтБезБулінга. Для нас сімвалічна атрымаць золата прэміі менавіта сёння, бо два гады таму ў гэты дзень мы аб'явілі старт кампаніі. Узнагарода падкрэслівае, што гэтая ініцыятыва працягвае быць актуальнай і не губляе сваёй каштоўнасці», — адзначыла падчас узнагароджання Марыя Пазняк, кіраўнік PR-групы МТС.
Таксама кампанія МТС была адзначаная ў намінацыі Digital Maturity (Лічбавая сталасць) за высокі вынік пагружанасці бізнесу ў інтэрнэт-маркетынг.
Конкурс «Брэнд Года» - першы і адзіны прафесійны конкурс у сферы маркетынгу і брэндынгу ў Беларусі. Ацэнкай і вызначэннем пераможцаў займалася аўтарытэтнае журы: прадстаўнікі буйных брэндаў, прафесійных арганізацый і дабрачынных аб'яднанняў.