МТС працягвае пашыраць доступ да паслуг сеткі 4G па ўсёй Беларусі. Дзякуючы запуску новых базавых станцый LTE-800 і LTE-1800, высакаскорасны мабільны інтэрнэт упершыню з'явіўся ў 17 населеных пунктах. А мадэрнізацыя сеткі з выкарыстаннем частаты 2600 Мгц дазволіла «прапампаваць» сувязь у найбуйнейшых гарадах краіны.
Усяго запушчана 16 новых базавых станцый, якія працуюць у дыяпазоне LTE-800, 4 – у дыяпазоне LTE-1800 і 4 – LTE-2600. Яшчэ на дзвюх базавых станцыях LTE-2600 запусцілі дадатковыя сектары..
Работы праводзіліся ў розных рэгіёнах краіны. Найбольш пакрыццё сеткі 4G павялічылася ў Гродзенскай вобласці. Тут высакаскорасны мабільны інтэрнэт прыйшоў у такія населеныя пункты як Кавалі, Карпейчыкі, Лунна, Астрына, Падкасоўе, Пратасаўшчына, Рагачоўшчына і Заполле. У Мінскай вобласці высакаскорасны доступ да анлайн-паслуг стаў даступны ў вёсках Вязань і Паздэркі. Сігналы з базавых станцый LTE-800 пачалі прымаць таксама жыхары некалькіх новых населеных пунктаў Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
На частаце 1800 Мгц павялічылася прапускная здольнасць сеткі LTE у шэрагу лакацый сталіцы і ў аграгарадку Прылукі Мінскага раёна. А з дапамогай частаты 2600 Мгц «прапампавалі» мабільны інтэрнэт у Мінску, Брэсце, Віцебску і Баранавічах.
Павелічэнне даступнасці тэхналогіі LTE дае магчымасць больш эфектыўна карыстацца мабільным інтэрнэтам. Дзякуючы ёй падключэнне да анлайн-сэрвісаў адбываецца на высокіх скарасцях, што паляпшае якасць карцінкі і памяншае час на перадачу даных. З 4G абаненты МТС таксама атрымліваюць магчымасць адчуваць перавагі галасавой сувязі па тэхналогіі VoLTE – з яе дапамогай можна адначасова размаўляць па тэлефоне і карыстацца мабільным інтэрнэтам без страты інтэрнэт-злучэння.
МТС рэалізуе праект па паляпшэнню якасці мабільнай сувязі і пашырэнню геаграфіі паслуг LTE сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud, які займаецца будаўніцтвам адзінай сеткі LTE у Беларусі. Перад запускам у эксплуатацыю ўсе базавыя станцыі правяраюцца на адпаведнасць санітарным нормам і павышаным патрабаванням да бяспекі.