Усе навiны

Яшчэ больш магчымасцяў з МТС: зніжка на тэлефанаванні ва ўсе сеткі і павелічэнне скорасці інтэрнэту для новых карпаратыўных кліентаў

МТС запусціў для новых карпаратыўных кліентаў акцыю «Яшчэ больш магчымасцяў». З яе дапамогай можна падключыцца на тарыфы «Разумны бізнес 1», «Разумны бізнес 2», «Бізнес Unlim 2.0» са зніжкай на дадатковыя паслугі, якая будзе дзейнічаць на працягу 12 месяцаў.

Яшчэ больш магчымасцяў з МТС

Усяго па акцыі новым абанентам даступныя 4 спецыяльныя прапановы. Зніжкі дазволяць зэканоміць на тэлефанаваннях і павелічэнні скорасці безлімітнага мабільнага інтэрнэту

У рамках спецыяльнай прапановы пры падключэнні на тарыфны «Разумны бізнес 1» даецца дадатковая паслуга «Усе сеткі» са зніжкай. Кошт акцыйнага пакета складае 8,29 рубля за месяц. Паслуга дазваляе выдаткоўваць уключаныя ў абанплату 250 мінут тэлефанаванняў у сетцы МТС, а таксама ў сетцы іншых аператараў краіны.

Яшчэ адна прапанова аб'ядноўвае тарыфны план «Разумны бізнес 2» і дадатковыя паслугі «Усе сеткі» i «Безліміт інтэрнэту на Разумным бізнесе 2 (да 2 Мбіт/сек)».. Першая паслуга дазваляе выдаткоўваць уключаныя ў абанплату 750 мінут тэлефанаванняў у сетцы МТС і ў сетцы іншых аператараў краіны, а другая дае безлімітны па аб'ёме мабільны інтэрнэт на скорасці да 2 Мбіт/сек. Згодна з умовамі акцыі скарыстаць усе магчымасці тарыфу і паслуг можна за 16,27 рубля ў месяц.

Новым абанентам тарыфу «Бізнес Unlim 2.0» прапануюцца два варыянты. У першым выпадку можна карыстацца безлімітам тэлефанаванняў ва ўсе сеткі і безлімітным інтэрнэтам на скорасці да 2 Мбіт/сек за 21,47 рубля ў месяц. У другім максімальная скорасць безлімітнага інтэрнэту складзе 4 Мбіт/сек, а агульны штомесячны кошт прапановы - 25,92 рубля ў месяц. Павелічэнне скорасці інтэрнэту адбываецца з дапамогай паслуг «Павышэнне скорасці (да 2 Мбіт/сек)» і «Павышэнне скорасці (да 4 Мбіт/сек)», на якія дзейнічаюць зніжкі.

Усе чатыры варыянты спецыяльнай прапановы дзейнічаюць на працягу 12 месяцаў з моманту падключэння. Далей штомесячны кошт пакета паслуг будзе спісвацца ў поўным аб'ёме.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна