Усе навiны

Рамантычныя выхадныя з МТС ТБ: шукаем кіно на вечар у каталозе more.tv

Калі вясна не за гарамі, але сонца ўсё яшчэ не хапае, цёплы настрой дапамогуць стварыць рамантычныя фільмы. Яркія кінахіты пра каханне і адносіны выдатна падыдуць, каб глядзець ва ўтульнай хатняй атмасферы - удваіх або ўсёй сям'ёй. Лёгкія камедыі, кранальныя меладрамы, у якіх хэпі-энд абавязковы, даступныя ў каталозе more. tv. А яшчэ больш кінагісторый - у на галоўнай старонцы праграмы МТС ТБ.

Памятай мяне

«Памятай мяне»

Бестурботны студэнт у пошуку прыгод знаходзіць светлае, вялікае пачуццё. Хвалюючая драма пра бесклапотную маладосць і шчырае каханне з Робертам Пацінсанам.



Законы прывабнасці

«Законы прывабнасці»

Адвакаты займаюцца афармленнем дакументаў па разводзе адной пары. Непрыкметна іх дзелавыя сустрэчы ў судзе ператвараюцца ў рамантычныя. Выдатныя героі, ролі якіх выканалі вядомыя акцёры Джуліяна Мур і Пірс Броснан.



Каханне па ты бок

«Каханне па ты бок»

Апынуўшыся на тым свеце, галоўны герой павінен знайсці сваю каханую. Ці ўдасца яму гэта? Рамантычнае фэнтэзі з Крысцінай Рычы.



Выпадковасць і здагадка

«Выпадковасць і здагадка»

Тры гісторыі пра пачуцці і супадзенні. Калі падзеі кардынальна мяняюць жыццё галоўных герояў, да іх прыходзіць разуменне, што самае важнае - гэта каханне.



Прыгажунчык

«Прыгажунчык»

Ці можа цынічны журналіст стаць рамантыкам? Так, калі закахаецца ў выхавальніцу дзіцячага сада. Рамантычная камедыя з зоркай фільма «Дастукацца да нябёсаў» Цілем Швайгерам.



Жаніх напракат

«Жаніх напракат»

Дзе праходзіць грань паміж сяброўствам і каханнем? Ці можа студэнцкая прыхільнасць перарасці ў дарослыя сур'ёзныя адносіны? Лёгкая камедыя з Кейт Хадсан пра складанасці выбару.



Глубокое синее море

«Глыбокае сіняе мора»

Яркая меладрама пра гарачае пачуццё на фоне гістарычных падзей. У галоўных ролях — зоркі брытанскага кіно Рэйчэл Вайс і Том Хідлстан.



***

Каб пачаць прагляд, неабходна спампаваць і ўстанавіць праграмму МТС ТБ і аформіць адну з падпісак: на анлайн-кінатэатр more. tv з дапамогай ussd-запыту *787# (0,42 руб/сут) або «Усё ўключана, дзень» з дапамогай ussd-запыту *914# (0,72 руб/сут).

МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім налічваецца каля 120 тэлеканалаў і 4 анлайн-кінатэатры. Увесь кантэнт даступны для прагляду ў рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна