Усе навiны

5 галоўных функцый «Віртуальнай АТС» ад МТС, якія дапамогуць бізнесу павысіць продажы

МТС прапануе карпаратыўным кліентам падключыць сучаснае рашэнне для бізнесу - «Віртуальную АТС». Тэхналогія замяняе ў офісе класічную АТС, аб'ядноўваючы мабільныя тэлефоны і камп’ютары ў адзіную тэлефонную сетку. Спецыялісты МТС адзначылі галоўныя перавагі «разумнай» тэлефаніі:




  • Шматканальны нумар дазваляе адначасова прымаць уваходныя тэлефанаванні кліентаў. Пры неабходнасці кампанія можа павялічыць колькасць ліній для тэлефанаванняў без куплі і ўстаноўкі спецыяльнага абсталявання. Дастаткова звярнуцца да спецыялістаў МТС.
  • Галасавое прывітанне — гэта візітная картка любой кампаніі. Тэкст прывітання можа быць розным у працоўныя і выхадныя дні. Яшчэ адна перавага гэтай опцыі – яна дапаможа накіраваць кліента ў неабходны аддзел або злучыць з супрацоўнікамі кол-цэнтра.
  • Пераадрасацыя тэлефанаванняў. Функцыя размяркоўвае ўваходныя тэлефанаванні паміж супрацоўнікамі, аўтаматычна аналізуючы працоўны і непрацоўны час. Калі кліент тэлефануе ў кампанію некалькі разоў на працягу сутак, інтэлектуальны алгарытм накіруе яго на нумар супрацоўніка, з якім кліент размаўляў раней.
  • Інтэграцыя з CRM дазваляе захоўваць гісторыю ўзаемадзеяння з кліентамі: у CRM ствараецца яго картка, і падчас тэлефанавання ў менеджара ёсць уся неабходная інфармацыя пра звароты. «Віртуальная АТС» ад МТС падтрымлівае інтэграцыю з сістэмамі «Бітрыкс24» і amoCRM, а таксама дазваляе правесці інтэграцыю па API з іншымі CRM-праграмамі.
  • Кантроль тэлефанаванняў. Функцыя фіксуе ўсе прапушчаныя тэлефанаванні, кантралюе дзейнасць кол-цэнтра і загружанасць менеджараў. Аўдыёзапіс размоў дазваляе ўдасканальваць якасць абслугоўвання кліентаў і вырашаць спрэчныя сітуацыі. Апрацоўка прапушчаных тэлефанаванняў дазваляе не страціць кліентаў: паведамленні пра прапушчаныя тэлефанаванні могуць прыходзіць у Telegram або на e-mail.

«Віртуальная АТС» ад МТС дапамагае кампаніям арганізаваць сучасны шматфункцыянальны кол-цэнтр. Каб яго запусціць, няма неабходнасці праводзіць асобную тэлефонную лінію або купляць адмысловую тэхніку. Усё неабходнае ПЗ і абсталяванне знаходзіцца ў аператара ў «воблаку», якое абслугоўваецца кругласутачна. Пры падключэнні сэрвісу першыя 7 дзён даюцца бясплатна.

Як падключыць сэрвіс «Віртуальная АТС» ад МТС?

Неабходна пакінуць заяўку на сайце або патэлефанаваць на тэлефоны 0990 (для абанентаў МТС), 8-017-237-98-95 (для ўсіх кліентаў), а таксама па e-mail: corporate@mts.by

Усе магчымасці «Віртуальнай АТС» апісаныя тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна