Усе навiны

Як скарыстоўваць экспертызу супрацоўнікаў брэнда ў знешніх PR-праектах? МТС падзяліўся вопытам на канферэнцыі «Дні маркетынгу, рэкламы і брэндынгу»

У Мінску прайшла канферэнцыя «Дні маркетынгу, рэкламы і брэндынгу», якая сабрала больш за 350 прадстаўнікоў беларускіх і міжнародных брэндаў. Пра тое, як прыцягваць супрацоўнікаў кампаніі ў розныя PR-праекты і ствараць паспяховыя кейсы расказала Марыя Пазняк, кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю МТС. Акрамя таго, у рамках канферэнцыі адбылося ўручэнне дыпломаў лаўрэатам рэйтынга эфектыўнасці. Сярод фіналістаў - супрацоўнікі кампаніі МТС.

МТС падзяліўся вопытам на канферэнцыі «Дні маркетынгу, рэкламы і брэндынгу»

Кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю МТС Марыя Пазняк падзялілася вопытам, як прафесійная экспертыза і ўдзел працаўнікоў кампаніі дапамагаюць у прасоўванні прадуктаў і паслуг брэнда. «Экспертыза супрацоўнікаў брэнда - выдатны рэсурс для прасоўвання, але яго далёка не заўсёды выкарыстоўваюць. Калі PR-спецыялістам можна звяртацца да калег? Для кансультацый пры падрыхтоўцы навін, для ўдзелу ў інтэрв'ю і канферэнцыях, і больш за тое - супрацоўнікі могуць быць важнай часткай сацыяльных і іміджавых праектаў брэнда», — адзначыла спікер.

Таксама Марыя Пазняк расказала пра работу з рознымі мэтавымі аўдыторыямі і фарматамі кантэнту для выбудоўвання эфектыўнай камунікацыі на прыкладзе праекта #ІнтэрнэтБезБулінга. Гэта сумесная ініцыятыва МТС і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі па прафілактыцы кібербулінга сярод дзяцей і падлеткаў.

МТС падзяліўся вопытам на канферэнцыі «Дні маркетынгу, рэкламы і брэндынгу»

Кампанія МТС увайшла ў ТОП-10 рэйтынга эфектыўнасці брэндаў. На цырымоніі ўзнагароджання былі ўручаныя дыпломы лаўрэатам Рэйтынга эфектыўнасці брэндаў і агенцтваў 2022 i Персанальнага рэйтынга эфектыўнасці маркетолагаў, дзе былі адзначаныя супрацоўнікі кампаніі: Марыя Пазняк, Ксенія Літвін і Ларыса Абрамчук.

Рэйтынг эфектыўнасці Асацыяцыі камунікацыйных і маркетынгавых агенцтваў вызначаецца ў канцы года па выніках правядзення прэміі эфектыўнасці маркетынгу Advertising & Marketing Awards, дзе МТС стаў пераможцам.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна