Усе навiны

Восем «оскараўскіх» фільмаў. Пераглядаем карціны, адзначаныя галоўнай кінапрэміяй

Аматары кіно ў чаканні вынікаў года. Зусім хутка мы даведаемся пра пераможцаў 95-й прэміі «Оскар». Напярэдадні самай доўгачаканай цырымоніі ўзнагароджання МТС ТБ прапануе паглядзець падборку фільмаў і мультфільмаў, якія ўжо атрымалі запаветныя «залатыя» статуэткі.

Кароль гаворыць!

«Кароль гаворыць!»

Гісторыя пра Герцага VI (бацьку каралевы Лізаветы II), які збіраецца ўступіць на пасаду брытанскага караля. Каб пазбавіцца ад заікання, ён звяртаецца па дапамогу да лагапеда. Фільм стаў уладальнікам 4-х катэгорый прэміі «Оскар»: «Лепшы фільм», «Лепшая мужчынская роля» (Колін Фёрт), «Лепшы сцэнарый» і «Лепшы рэжысёр» (Том Хупер).

Глядзіце 11 сакавіка ў 16.00 на канале black



Душа

«Душа»

Кранальны мультфільм быў удастоены ў 2021 годзе прэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы анімацыйны фільм». Уражлівая метафара аб каштоўнасці жыцця ў кожным моманце.

Глядзіце 11 сакавіка ў 10:00 і 12 сакавіка ў 22:05 на канале «Кінасям'я»



Зялёная кніга

«Зялёная кніга»

Фільм, які атрымаў адразу 3 статуэткі «Оскар» у намінацыях: «Лепшы сцэнарый», «Лепшы фільм» і «Лепшая мужчынская роля другога плана» (Махершала Алі). Вытанчаны музыка і яго балбатлівы целаахоўнік адпраўляюцца на гастролі па паўднёвых штатах Амерыкі.

Глядзіце 10 сакавіка ў 22:55 і 12 сакавіка ў 11:20 на канале «Кінахіт»



Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры

«Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры»

Аскараносная крымінальная драма Марціна Макдоны паказала гледачам і кінаакадэмікам выдатную ігру двух вялікіх акцёраў — Фрэнсіс Макдарманд і Сэма Ракуэле. Кожны з іх атрымаў залатую статуэтку за ролю ў гэтым фільме.

Глядзіце 11 сакавіка ў 07:05 на канале «Кінахіт»



Дзяўчына з татуіроўкай дракона

«Дзяўчына з татуіроўкай дракона»

Фільм-пераможца прэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы мантаж». Галівудская адаптацыя сусветнага бестселера з Дэніэлам Крэйгам і Руні Мара. Актрыса была таксама намінаваная за ролю ў гэтым фільме.

Глядзіце 12 сакавіка ў 11:00 на канале «Кінамікс»



Гульня ў імітацыю

«Гульня ў імітацыю»

Фільм быў намінаваны адразу ў 8 катэгорыях, але толькі ў адной атрымаў «Оскар» - «Лепшы адаптаваны сцэнарый». Драма, заснаваная на рэальных падзеях. У ролі англійскага матэматыка Алана Цьюрынга — Бенедыкт Камбербэтч.

Глядзіце 11 сакавіка ў 12.15 на канале black


Апантанасць

«Апантанасць»

Пасля гэтага фільма рэжысёр зняў такія хіты як «Ла-Ла-Лэнд» і «Вавілон». Супрацьстаянне і навучанне адначасова пачынаючага барабаншчыка і яго настаўніка заваявала адразу тры статуэткі «Оскар» у намінацыях: «Лепшы гук», «Лепшы мантаж» і «Лепшая роля другога плана» (Дж. К. Сіманс).

Глядзіце 11 сакавіка ў 13.45 на канале Hollywood HD


Англійскі пацыент

«Англійскі пацыент»

Рэкардсмен па колькасці выйграных намінацый прэміі «Оскар»: рэжысура, жаночая роля другога плана, аператарская работа, мантаж, святло, гук, касцюмы, дэкарацыі, саўндтрэк. У галоўных ролях — Рэйф Файнс, Жульет Бінош і Крысцін Скот Томас.

Глядзіце 12 сакавіка а 07:15 на канале Cinema TV



***

МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім налічваецца каля 120 тэлеканалаў і 4 анлайн-кінатэатры. Увесь кантэнт даступны для прагляду ў рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна