Усе навiны

МТС рыхтуецца да запуску паслуг сувязі на станцыях трэцяй веткі метро, якія будуюцца.

Тэлекамунікацыйны аператар і правайдар лічбавых паслуг МТС правёў праектна-пошукавыя работы для разгортвання інфраструктуры мабільнай сувязі на новых станцыях трэцяй веткі мінскага метро.

Агульная даўжыня перагонаў паміж трыма станцыямі, якія будуюцца — «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі Гасцінец» — больш за 3 кіламетры. На платформах, тунэлях, а таксама пераходах паміж станцыямі стануць даступныя паслугі па тэхналогіях 3G і 4G (UMTS900/UMTS2100/LTE-1800).

У тунэлях паміж станцыямі будзе пракладзены выпраменьвальны кабель, які забяспечыць бесперапынны і стабільны доступ да мабільнага інтэрнету і паслуг сувязі. Яго падключаць да радыёмодуляў базавых станцый унутры тэхнічных памяшканняў перагонаў. Акрамя таго, на платформе, у вестыбюлях, у касавых залах і ў пераходах будуць устаноўленыя спецыяльныя прыёма-перадаючыя антэны.

Нагадаем, у лістападзе 2020 года МТС таксама забяспечыў даступнасць галасавой і інтэрнэт-сувязі абанентам першых чатырох станцый трэцяй веткі метро - «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча».

За час работы трэцяй лініі метро пасажыры новых станцый прапампавалі больш за 219 тыс. ГБ мабільнага інтэрнэту і прагаварылі амаль 57 тыс. гадзін.

Самай актыўнай аказалася станцыя «Кавальская Слабада»: з моманту адкрыцця абаненты выкарысталі каля 67 тыс. ГБ інтэрнэт-трафіка. Самы інтэрнэт-актыўны месяц на 4-х станцыях - верасень. Серада - самы інтэрнэт-актыўны дзень на трэцяй ветцы, а пік мабільнай нагрузкі прыпадае на перыяд з 18.00 да 19.00.

МТС рэалізуе праект па пашырэнню геаграфіі паслуг LTE сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна