Зніжка на лінейцы «ТАРЫФІШЧА»: МТС запусціў акцыю для новых карыстальнікаў хатняга інтэрнэту
МТС падрыхтаваў адмысловую прапанову абанентам, якія ўпершыню падключаюць хатні інтэрнэт. У рамках акцыі на працягу першых 12-ці месяцаў карыстальнікі лінейкі «ТАРЫФІШЧА» атрымаюць зніжку на абанплату да 25%.
Так, новым абанентам на працягу першых 12 месяцаў пасля падключэння штомесячны плацеж за паслугу «ТАРЫФІШЧА 1» складзе 22,50 рубля, «ТАРЫФІШЧА 2» - 50 рублёў, «ТАРЫФІШЧА 3» - 67,50 рубля. Далей кошт складзе 30, 65 і 90 рублёў адпаведна.
Карыстальнікам паслуг «ТАРЫФІШЧА 1», «ТАРЫФІШЧА 2» і «ТАРЫФІШЧА 3» даступны хатні інтэрнэт на скорасці ад 100 да 200 Мбіт/с і дадатковыя SIM-карты.
Так, на «ТАРЫФІШЧА 1» даступная адна SIM-карта, куды ўваходзіць 20 ГБ мабільнага інтэрнэту ў месяц без абмежавання скорасці (далей - безліміт на скорасці да 256 Кбіт/сек) і 400 мінут выходных тэлефанаванняў ва ўсе сеткі (пасля - безліміт у сетцы МТС).
Карыстальнікам паслуг «ТАРЫФІШЧА 2» і «ТАРЫФІШЧА 3» даступныя SIM-карты з безлімітам інтэрнэту і выходных тэлефанаванняў ва ўсе сеткі і 120 каналаў паслугі «МТС ТБ Плюс». На «ТАРЫФІШЧА 2» прадугледжана дзве SIM-карты, на «ТАРЫФІШЧА 3» — тры SIM-карты.
Акрамя таго, новыя абаненты могуць набыць неабходнае лічбавае абсталяванне па спецыяльным кошце: Wi-Fi роўтар або ТБ-прыстаўку за 5 рублёў.
Падрабязней пра лінейку «ТАРЫФІШЧА» можна даведацца тут. Пра акцыю — тут.