МТС прапануе карпаратыўным кліентам скарыстаць эфектыўны інструмент прасоўвання — паслугу «Таргетаваная SMS у сетцы аператара». Яна дзейнічае на аснове аналізу абязлічаных даных і паказвае рэкламу тавараў і паслуг найболш зацікаўленай аўдыторыі.
«Таргетаваная SMS у сетцы аператара» - гэта новы спосаб інфармавання кліентаў пра правядзенне акцыі, адкрыццё новых гандлёвых пунктаў, абнаўленне асартыменту і іншыя навіны кампаніі. Паслуга ўключае ў сябе падбор мэтавай аўдыторыі неабходнага аб'ёму з абанентаў МТС па апісаных ва ўзгодненым тэхнічным заданні крытэрыях, а таксама рассылку SMS-паведамленняў на падабраную аўдыторыю ад імя заказчыка.
Паслуга таргетаваных SMS-рассыланняў ад МТС дапаможа кампаніям прыцягнуць кліентаў да сваіх тавараў і аптымальна выкарыстоўваць свой рэкламны бюджэт. Дзякуючы дакладнаму і вузканакіраванаму падбору аўдыторыі рэкламу ўбачаць толькі тыя, каму яна можа быць цікавая. Сэрвіс дазволіць стварыць аптымальны графік рассылак або паўтараць іх на рэгулярнай аснове. Прадугледжана і функцыя аналізу эфектыўнасці рэкламы.
Мэтавыя SMS-рассыланні могуць быць карысныя бізнесу з самых розных сфераў: ад рэтэйла і банкаў да рамонтных майстэрняў і рэстаранаў.
Паведамленні прыходзяць толькі абанентам МТС, якія выказалі згоду на атрыманне рэкламы ад трэціх асоб і адпаведным крытэрыям адбору. Сегментацыя абязлічанай аўдыторыі і працэс рассылання ажыццяўляюцца сродкамі МТС.
Падрабязней пра паслугу «Таргетаваная SMS у сетцы аператара» глядзіце тут.