Усе навiны

Час танцаваць! МТС падтрымаў рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва

Кампанія МТС стала партнёрам II Адкрытага рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва «Час танцаваць». Яго ўдзельнікамі сталі больш за 1 тыс. чалавек.

За званне лепшага змагаліся салісты (ва ўзросце ад 5 да 75 гадоў), а таксама ансамблі і танцавальныя калектывы з розных рэгіёнаў краіны. Ацэньвала канкурсантаў экспертнае журы, у склад якога ўвайшлі вядучыя харэографы і балетмайстры. Яны вызначылі пераможцаў у 7 намінацыях: у класіцы, вулічных танцах, свабодным і альтэрнатыўным напрамках (хіп-хоп, брэйк-данс, локінг, франк, RnB). Гран-пры конкурсу, які склаў сёлета 200 базавых велічынь, заваяваў узорны ансамбль танца «Натхненне».

Час танцаваць!
Час танцаваць!

Паралельна са спаборніцкай была арганізаваная маштабная адукацыйная праграма: і канкурсанты, і кіраўнікі калектываў маглі падзяліцца вопытам адзін з адным і прыняць удзел у майстар-класах.

Час танцаваць!
Час танцаваць!

Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва «Час танцаваць» накіраваны на пошук, падтрымку таленавітай моладзі і развіццё танцавальнай творчасці ў краіне. Арганізатарам форума з'яўляецца Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна