Усе навiны

МТС на «ТІБО-2023»: digital-інструменты для бізнесу на аснове аналізу вялікіх даных

МТС прадставіў на выстаўцы «ТІБО-2023» digital-прадукты для бізнесу на аснове аналізу і апрацоўкі абязлічаных даных: тарыфны план BIG DATA, «Таргетаваную рассылку SMS у сетцы аператара» і рашэнні з выкарыстаннем геааналітыкі. Гэтыя прапановы актуальныя для буйных кампаній краіны, а таксама для сярэдняга і малога бізнесу: банкаў, гандлю, медыцынскіх цэнтраў, аўтамабільных і лагістычных кампаній, сферы аказання паслуг, горадабудаўнічых арганізацый і многіх іншых напрамкаў.

МТС на форуме «ТІБО-2023»

Тарыф BIG DATA дазваляе правяраць плацежаздольнасць кліентаў і дакладнасць дадзенай імі інфармацыі. Ён аналізуе гісторыю плацяжоў абанента на ўсіх яго мабільных нумарах і дае ацэнку верагоднасці нявыплаты па крэдытных абавязацельствах або растэрміноўцы. Фінансавым арганізацыям і банкам BIG DATA забяспечыць экспрэс-праверку прыкмет фроду і сапраўднасці інфармацыі. Гэта дапаможа засцерагчыся ад ашуканцаў і патэнцыйных неплацельшчыкаў. Усё пра тарыф BIG DATA — тут.

Паслуга «Таргетаваная SMS у сетцы аператара» дае магчымасць праводзіць высокаэфектыўныя рэкламныя і інфармацыйныя кампаніі для аўдыторыі, адабранай на аснове абязлічаных даных з абаненцкай базы МТС. Заказчык можа выбраць атрымальнікаў рассылання зыходзячы са спецыфікі свайго бізнесу. Паслуга дапаможа прыцягнуць новых кліентаў і інфармаваць пра найважнейшыя навіны кампаніі. Напрыклад, анансаваць адкрыццё магазіна або салона прыгажосці, расказаць пра новы прадукт, пашырэнне асартыменту тавараў, зніжкі і спецыяльныя акцыі, а таксама запрасіць на мерапрыемства. Дзякуючы дакладнаму і вузканакіраванаму падбору аўдыторыі рэкламу ўбачаць толькі тыя, каму яна можа быць цікавая. Падрабязнае апісанне паслугі «Таргетаваная SMS у сетцы аператара» — тут.

У гэтым годзе МТС таксама прыступіў да распрацоўкі прадуктаў з выкарыстаннем геааналітыкі. На аснове гэтага рашэння паспяхова рэалізаваны сумесны пілотны праект з УП «Мінскграда». Па яго выніках МТС падрыхтаваў дэталёвую інфармацыю з выдзяленнем асобных груп насельніцтва па перамяшчэнню пасажыраў паміж раёнамі, вуліцамі горада Мінска і станцыямі метрапалітэна. Атрыманыя даныя будуць выкарыстаныя для падрыхтоўкі планаў па аптымізацыі і развіццю транспартнай сеткі сталіцы. У планах кампаніі на гэты год - распрацоўка прадуктаў з выкарыстаннем геааналітыкі, якія будуць карысныя камерцыйным арганізацыям розных галін дзейнасці.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна