Бяспека і зручныя сэрвісы: MТС Cloud на Беларускім ІКТ-саміце расказаў пра трэнды ў сферы воблачных тэхналогій
У Мінску прайшоў VI Беларускі ІКТ-саміт, на якім эксперты з розных арганізацый і кампаній абмяркоўвалі глабальныя і лакальныя тэндэнцыі развіцця ІТ-рынку. Трэнды ў сферы воблачных тэхналогій прадставіў і начальнік аддзела продажаў МТС Cloud Яўген Чабатаровіч.
Прадстаўнік МТС Cloud адзначыў, што 2022 год аказаўся даволі цікавым для IT-галіны. Удзельнікам рынку даводзілася пастаянна адаптавацца да новых рэалій, аднак у выніку рост продажаў воблачных паслуг МТС Cloud перавысіў 100%.
Найбольш запатрабаванай стала паслуга арэнды віртуальных сервераў і дыскавай прасторы для захоўвання файлаў, якая даецца па мадэлі IaaS (Інфраструктура як сэрвіс). Часцей за ўсё ў воблачнае асяроддзе пераносілі вэб-сайты, CRM-сістэмы, тэставыя асяроддзі і распрацоўкі.
Самы выбухны попыт прадэманстраваў сэрвіс «Аб'ектнае сховішча S3», рост продажаў якога істотна перасягнуў чаканні. Сховішча дазваляе змясціць кантэнт любога фармату: аўдыё-і відэафайлы, дакументы, фрагменты кода, архівы даных, розны софт. Паслуга «Аб'ектнае сховішча» мае сумяшчальнасць з Amazon S3 па API.
Яшчэ адзін важны трэнд – пераход ад маналітаў да мікрасэрвісаў. Заказчыкі ўсё часцей звяртаюцца для разгортвання кантэйнернай інфраструктуры, каб размяшчаць у ёй свае напрацоўкі.
Паводле ацэнкі Яўгена Чабаторавіча, пры пераходзе ў воблака кампаніі найбольш часта імкнуліся хутка маштабаваць новы прадукт, павысіць узровень бяспекі сваёй IT-інфраструктуры і знізіць рызыкі, звязаныя з кібератакамі. Клопат пра бяспеку - гэта адзін з асноўных трэндаў 2022 года. Цікавасць да высокатэхналагічных рашэнняў па абароне інфармацыі значна падштурхнулі прыняты крыху раней закон «Аб абароне персанальных даных», а таксама агульнае павелічэнне колькасці кібератак.
Таксама ў апошні час у МТС Cloud сталі больш звяртацца наконт тэхнічнага суправаджэння існуючай IT-інфраструктуры на аддаленай аснове. Гаворка ідзе пра суправаджэнне праграмнага забеспячэння і абсталявання, разуменне сумяшчальнасці і замяняльнасці рознага софту, стварэнне новай інфраструктуры на аснове рашэнняў open source.
VI Беларускі ІКТ-саміт праходзіў 19-20 красавіка ў рамках форуму «ТІБО-2023». На саміце кіраўнікі вядучых IT-кампаній і эксперты рынку абмяркоўвалі асаблівасці і перспектывы ўкаранення розных перадавых тэхналогій: воблачныя рашэнні, інтэрнэт рэчаў, штучны інтэлект, блокчэйн, 3D-мадэліраванне, беспілотныя лятальныя апараты, разумныя транспартныя сістэмы і інш.
МТС Cloud — гэта воблачны правайдар, які працуе па мадэлі IaaS (Інфраструктура як сэрвіс), SaaS (ПА як сэрвіс) і PaaS (Платформа як сэрвіс), а таксама аказвае паслугі рэзервовага капіравання Backup as a Service і аварыйнага аднаўлення даных Disaster Recovery. Даныя кліентаў і сэрвісы размяшчаюцца ў надзейных ЦАДах, выкарыстоўваюцца дзве сістэмы віртуалізацыі. У набор паслуг інфармацыйнай бяспекі ўваходзяць і высокаэфектыўныя інтэлектуальныя рашэнні ад кампаніі Kaspersky.