Мы падрыхтавалі вам падборку фільмаў, якія ўжо цягам доўгіх гадоў узначальваюць спіс лепшых экранізацый. Персанажы гэтых кінахітоў спачатку былі героямі літаратурных твораў, а ўжо потым мы іх убачылі на экране. Усе фільмы даступныя ў відэасэрвісе МТС ТБ у прамым эфіры і да 5 дзён у запісе. Шукайце яшчэ больш кінакарцін, знятых па матывах раманаў, у спецыяльнай падборцы на галоўнай старонцы праграмы.
«Байцоўскі клуб»
Экранізацыя ад рэжысёра Дэвіда Фінчэра з Брэдам Пітам і Эдвардам Нортанам паводле аднайменнага рамана Чака Паланіка. Гэта той самы выпадак, калі фільм зрабіў папулярным пісьменніка, а сама гісторыя стала па-сапраўднаму культавай у канцы 90-х.
Глядзіце 29 красавіка а 13:50 на канале Cinema
«Уцёкі з Шоушэнка»
Бездакорнае кіно, якое назаўжды ўвайшло ў гісторыю, знятае па аповесці Стывена Кінга. Цікавы факт: знакаміты пісьменнік прадаў правы Фрэнку Дарабонту ўсяго за 5 тысяч долараў з прычыны сімпатыі да гэтага рэжысёра.
Глядзіце 30 красавіка а 20:50 на канале ТВ3
«Хросны бацька»
Фільм рэжысёра Фрэнсіса Форда Копалы лічыцца адным з лепшых у жанры крымінальнай драмы. Культавая стужка была створаная паводле бэстсэлера Марыё Пьюзо і атрымала тры «Оскары» ў катэгорыях: «Лепшы фільм», «Лепшая мужчынская роля» і «Лепшы адаптаваны сцэнарый».
Глядзіце адразу 2 часці 29 красавіка з 17:40 на канале «Кіномікс»
«Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана»
Не многія ведаюць, што ветліва прыняты кінакрытыкамі і любімы гледачамі фільм, заснаваны на аднайменным апавяданні Фрэнсіса Скота Фіцджэральда, аўтара такіх папулярных кніг як «Вялікі Гэтсбі» і «Ноч пяшчотная».
Глядзіце 28 красавіка а 22:00 на канале ТВ3
«Як стаць прынцэсай»
Дэбют Эн Хэтэўэй у кіно, зняты на кінастудыі «Дысней». Фільм ад рэжысёра «Красуні» і «Уцёкшай нявесты» Гэры Маршала па матывах рамана Мэг Кэбат «Дзённікі Прынцэсы».
Глядзіце 28 красавіка ў 20:15 і 29 красавіка ў 14:40 на канале «Кінасям'я»
«Жыццё Пі»
Грандыёзная экранізацыя складанага рамана Янна Мартэла. Фільм-падарожжа хлопчыка-эмігранта і бенгальскага тыгра.
Глядзіце 29 красавіка ў 14:55 на канале «Кінахіт»
«Хто падставіў труса Роджэра»
Камедыйнае дэтэктыўнае фэнтэзі Роберта Земекіса было заснаванае на рамане Гэры Вульфа. Фільм 1988 года дзівіць мультыплікацыйнымі фрагментамі і персанажамі, а таксама фестывальным лёсам: 4 статуэткі прэміі «Оскар».
Глядзіце 29 красавіка ў 21:30 на канале «Кінакамедыя»
***
Каб глядзець фільмы, неабходна наладзіць праграму МТС ТБ і падключыць падпіску «МТС ТБ Плюс» за 0,62 руб/сут (*625#), каб глядзець 120 тэлеканалаў. Таксама можна скарыстаць падпіску «Усё ўключана» за 0,72 руб/сут (*914#), каб глядзець кіно ад PREMIER, START і more. tv і тэлеканалы ў МТС ТБ.
МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім налічваецца каля 120 тэлеканалаў і 4 анлайн-кінатэатры. Увесь кантэнт даступны для прагляду ў рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна.