МТС расказаў пра інструменты дапамогі і прафілактыкі кібербулінга футбалістам Акадэміі футбола АБФФ
МТС прыняў удзел у лекцыі па супрацьдзеянню булінгу ў інтэрнэце, якая прайшла ў Акадэміі футбола. Мерапрыемства было арганізаванае Беларускай федэрацыяй футбола ў рамках праграмы UEFA Respect пры садзейнічанні Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі. У якасці эксперта выступіла Марыя Пазняк, кіраўніца групы па сувязях з грамадскасцю МТС.
Футбалістам Акадэміі футбола расказалі пра актуальнасць тэмы кібербулінга, а таксама правілы паводзінаў у інтэрнэце і набор інструментаў дапамогі, каб абараніцца ад анлайн-цкавання.
Кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю Марыя Пазняк падзялілася вопытам рэалізацыі праектаў па кібербяспецы, у тым ліку этычных паводзінаў у Сетцы. Так, адным з прыкладаў з'яўляецца ініцыятыва #ІнтэрнэтБезБулінга. Гэта сумесны праект МТС і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) па антыбулінгу. Ён аб'яднаў розныя актыўнасці, накіраваныя на прафілактыку цкавання сярод дзяцей і падлеткаў у інтэрнэце: адукацыйныя ролікі, тэст-трэнажоры, а таксама воркбук па антыбулінгу.
Таксама тэму хейта і этычных зносінаў у Сетцы МТС узняў у сумесным відэароліку з парталам Onliner. Яго можна паглядзець у любы час на YouTube-канале. У відэароліку паказана гісторыя з двух бакоў — троля і ахвяры. Пры гэтым усе героі і праблемы, з якімі яны сутыкаліся, - рэальныя.
«Такія сустрэчы карысныя, а шчырая цікавасць да тэмы з боку падлеткаў, бацькоў і педагогаў вельмі натхняе не спыняцца і працягваць маштабаваць праект. Над тэмай кібербулінга МТС разам з партнёрамі працуе ўжо два з паловай гады. Сучасныя тэхналогіі даюць нам шырокія магчымасці: камфортна мець зносіны, навучацца, рабіць анлайн-падарожжы і шматлікае іншае. Але разам з тым, мы ўсе павінны разумець, што жыццё ў лічбавым свеце, правілы паводзінаў і адказнасць за кожнае слова - супастаўныя з рэальным жыццём. І нам важна даваць алгарытмы, рэкамендацыі, каб пазбегнуць і спыніць цкаванне ў інтэрнэце»,, — падзялілася Марыя Пазняк.
МТС як сацыяльна адказны брэнд рэалізуе праекты, накіраваныя на навучанне мэтавых аўдыторый лічбавай пісьменнасці, анлайн-этыкету і кібербяспецы. Сярод іх — бясплатная анлайн-школа для старэйшага пакалення #НавучыСваіхБлізкіх і праект «Дзеці ў інтэрнэце».