Усе навiны

Яшчэ больш 4G! МТС працягвае нарошчваць высокія скорасці сваіх паслуг

МТС продолжает расширять географию услуг сети 4G, чтобы клиенты компании по всей стране комфортно пользовались цифровыми сервисами для работы и отдыха. Так, диапазон 800 МГц появился в 21 населенном пункте Гродненской области.

Яшчэ больш 4G! МТС працягвае нарошчваць высокія скорасці сваіх паслуг

Выкарыстанне частаты 800 Мгц сеткі 4G дазволіла ахапіць вялікія плошчы ў сельскай мясцовасці, уключаючы невялікія аграгарадкі і вёскі. Карыстацца высакаскорасным бесправадным інтэрнэтам і галасавой сувяззю VoLTE зараз могуць жыхары населеных пунктаў:

  • Лідскі раён: аг. Беліца, г. Бярозаўка;
  • Астравецкі раён: аг. Варона, в. Гудагай;
  • Карэліцкі раён: аг. Вялікія Жухавічы, аг. Турэц;
  • Смаргонскі раён: аг. Залессе;
  • Воранаўскі раён: в. Казляны, аг. Канвелішкі;
  • Бераставіцкі раён: в. Каменка, аг. Памежны;
  • Ваўкавыскі раён: гп. Рось, в. Навасёлкі;
  • Дзятлаўскі раён: гп. Наваельня, г.п. Казлоўшчына;
  • Іўеўскі раён: а. Лаздуны, гп. Юрацішкі;
  • Шчучынскі раён: а. Васілішкі;
  • Свіслацкі раён: гп. Поразава;
  • Гродзенскі раён: в. Рыбніца;
  • Слонімскі раён: аг. Жыровічы.

Праект па запуску і развіццю LTE-800 у сельскай мясцовасці рэалізуецца сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud. З часам зона пакрыцця сеткі 4G зраўняецца з 3G.

Каб вызначыць, ці падтрымліваюць вашы тэлефон і SIM-карта 4G, проста адпраўце USSD *464#. У паведамленні ў адказ прыйдзе інфармацыя пра стан прылады.

Каб падключыць смартфон да 4G-сеткі, неабходна зрабіць наступнае:

На iPhone: Настройкі - Сотавая сувязь - Параметры даных - Голас і даныя, а затым выставіць параметр LTE. На Android-тэлефонах: Настройкі - Мабільная сетка - Мабільная перадача даных - Спрыяльны рэжым сеткі. Тут у фінале трэба выбраць 4G/3G/2G.

Пасля змены настроек неабходна перазагрузіць тэлефон, і аўтаматычна будзе наладжанае падключэнне да сеткі МТС 4G.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна