Што рабіць, калі на вашым нумары МТС раптоўна скончыліся грошы, а папоўніць баланс няма магчымасці? Застацца на сувязі дапаможа паслуга «Абяцаны плацеж».
«Абяцаны плацеж» дазваляе часова павялічыць суму на рахунку і працягваць карыстацца мабільнай сувяззю. Сума можа складаць ад 1 да 10 рублёў. Яна будзе адлюстроўвацца на балансе на працягу 10 дзён.
Каб актываваць «Абяцаны плацеж», скарыстайце USSD *113*сума плацяжу ў рублях#, патэлефануйце на нумар 0870 13 або адпраўце SMS-паведамленне на той жа нумар з вызначэннем сумы ў рублях. Падключыць яго можна таксама з дапамогай праграмы «Мой МТС».
Кошт паслугі «Абяцаны плацеж» складае 0,40 рубля.
Падрабязней з правіламі аказання паслугі можна азнаёміцца тут.