Усе навiны

МТС запусціў новую лінейку паслуг мабільнага хатняга інтэрнэту для загараднага жыцця

МТС распрацаваў новыя паслугі «Дамавік 4G» і «Дамавік 4G+» для абанентаў, якім неабходны мабільны інтэрнэт, — перш за ўсё для ўладальнікаў дач і прыватных дамоў. Прапанова дазваляе падключацца да сеткі 3G/4G там, дзе няма магчымасці правесці оптавалакно.

МТС запусціў новую лінейку паслуг мабільнага хатняга інтэрнэту для загараднага жыцця

Стартавы пакет паслугі «Дамавік 4G» уключае 100 ГБ мабільнага інтэрнэту ў месяц на неабмежаванай скорасці. Пасля таго як асноўны трафік выдаткаваны, можна карыстацца безлімітам на скорасці да 5 Мбіт/з.

Пакетная прапанова «Дамавік 4G+» уключае 200 ГБ у месяц — без ліміту па скорасці. Далей будзе даступны неабмежаваны па аб'ёме інтэрнэт на скорасці да 5 Мбіт/с. Дадатковы бонус - 120 тэлеканалаў сэрвісу МТС ТБ і адна SIM-карта з тарыфам «Безліміцішча Х», на якім дзейнічае безліміт мабільнага інтэрнэту і безліміт тэлефанаванняў ва ўсе сеткі.

У выпадку перавышэння квоты паслуг «Дамавік 4G» і «Дамавік 4G+», паслуга «Турбакнопка 20 ГБ» дапаможа зняць абмежаванне і паскорыць мабільны інтэрнэт.

Як наладзіць мабільны хатні інтэрнэт?

Для таго каб карыстацца новымі паслугамі мабільнага хатняга інтэрнэту, неабходны Wi-Fi-роўтар. У выпадку, калі неабходна ўзмацніць 3G/4G-сігнал на тэрыторыях, аддаленых ад базавых станцый, абаненты могуць набыць і знадворную антэну.

Спецыялісты МТС бясплатна выязджаюць у любы рэгіён Беларусі для маніторынгу, кансультацыі і ўстаноўкі абсталявання. Паслугі «Дамавік 4G» і «Дамавік 4G+» могуць быць падключаныя ў любым месцы ў межах зоны радыёпакрыцця сеткі МТС або адзінай сеткі LTE.

Падрабязней пра лінейку «Дамавік 4G» глядзіце тут.

-------------------------------------------------------------------------

Адначасова з запускам новай лінейкі ўсе дзеючыя паслугі лінейкі «Інтэрнэт для дома» былі пераведзеныя ў архіў. Абслугоўванне дзеючых абанентаў працягнецца на ранейшых умовах.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна