Высокая надзейнасць і скрыні неабмежаванага памеру: МТС Cloud прапануе воблачны паштовы сэрвіс бізнесу
Кліенты МТС Cloud могуць падключыць карпаратыўную пошту ў воблаку ў рамках паслугі «Прафесійны сэрвіс». Рашэнне дазваляе гнутка кіраваць паштовымі скрынямі, мае шматузроўневую сістэму абароны даных, а аплачваецца згодна з прынцыпам: «толькі за тое, што выкарыстоўваецца».
«Карпаратыўная пошта ў воблаку» ў рамках паслугі «Прафесійны сэрвіс» забяспечвае надзейнае захоўванне дзелавой перапіскі і клапоціцца пра бяспеку кліентаў МТС Cloud..
Высокі ўзровень абароны дасягаецца некалькімі спосабамі. Так, каб пазбегнуць стратаў даных, увесь час робіцца рэзервовае капіраванне ўсіх падключаных электронных скрыняў. Копіі кожнага ліста захоўваюцца на двух розных серверах, што выключае рызыкі ў выпадку ўзнікнення праблем на адным з іх. Дадаткова сэрвіс мае ўбудаваны антыспам-фільтр і антывірус, які правярае ўваходную пошту на наяўнасць шкоднасных файлаў.
«Карпаратыўная пошта ў воблаку» ў рамках паслугі «Прафесійны сэрвіс» ад МТС Cloud не ставіць абмежаванняў на колькасць і аб'ём паштовых скрыняў. Заказчыку даецца магчымасць гнутка наладжваць іх параметры і кіраваць правамі доступу. Магутнасць воблака таксама лёгка рэгулюецца ў рэжыме рэальнага часу. Скрыня нават можа быць неабмежаванага памеру, што ніяк не адаб'ецца на кошце паслугі, паколькі яна аплачваецца толькі за рэальна выкарыстаныя рэсурсы.
Сэрвіс сумяшчальны з усімі тыпамі паштовых кліентаў, у тым ліку пратаколы IMAP і POP3. Доступ да паштовай скрыні можна атрымаць з дапамогай любой папулярнай платформы: ПК, ноўтбука, планшэта або смартфона. Даступна стварэнне пошты на сваім дамене.
МТС Cloud прапануе комплексныя рашэнні на базе ўласнай воблачнай інфраструктуры. Рэсурсы размешчаныя ў надзейным ЦАД класа Tier3. Сэрвіс гарантуе ўзровень даступнасці 99,95%. Бясплатны тэставы перыяд карыстання рэсурсамі складае 14 дзён.
Больш падрабязна пра «Карпаратыўную пошту ў воблаку» — тут.