Кампанія МТС стала партнёрам штогадовага фестывалю «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў», які пройдзе з 23 па 25 чэрвеня ў Нясвіжы. Артысты галоўнай тэатральнай сцэны краіны парадуюць гледачоў шэдэўрамі сусветнай опернай і балетнай класікі.
Амаль усе творчыя калектывы Вялікага тэатра Беларусі будуць выступаць у рэзідэнцыі Радзівілаў 13-ты раз. За тры вечары яны дадуць дзесяць канцэртаў і спектакляў.
Нават самыя дасведчаныя тэатралы абавязкова знойдуць нешта для сябе ў афішы. 23 чэрвеня адкрые фестывальную праграму канцэрт «Флейты на канікулах», вечарам гэтага дня ў цэнтральным двары Нясвіжскага замка пад адкрытым небам адбудзецца прэм'ера года - балет «Дон Кіхот» у пастаноўцы народнага артыста СССР і Беларусі, мастацкага кіраўніка Вялікага тэатра Валянціна Елізар'ева.
24 чэрвеня вядучыя салісты оперы выканаюць творы Рахманінава. У Фарным касцёле Божага Цела адбудзецца канцэрт «Жамчужыны духоўнай музыкі ХVI-ХХ стагоддзяў», уваход на які традыцыйна вольны. Таксама можна будзе пачуць струнны квінтэт «Серанада», а суботнім вечарам атрымаць асалоду ад абсалютна новай пастаноўкі оперы Дж. Расіні «Севільскі цырульнік», падрыхтаваў яе італьянскі рэжысёр Альда Тарабэла.
25 чэрвеня завершыць традыцыйны фестываль класічнага тэатральнага мастацтва ў Нясвіжы маштабны гала-канцэрт зорак оперы і балета, у праграме якога - самыя яркія сцэны з твораў сусветнай балетнай і опернай класікі з рэпертуару беларускага Вялікага.
Кампанія МТС супрацоўнічае з Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Беларусі і падтрымлівае фестываль у Нясвіжы з 2011 года.