Як наладзіць бізнес-працэсы і абараніцца ад кіберпагрозаў? МТС з партнёрамі абмеркаваў асноўныя трэнды цыфравізацыі
МТС правёў бізнес-снеданне з партнёрамі і прадставіў свае рашэнні ў галіне воблачных і NB-IoT-тэхналогій, а таксама прадуктаў напрамку BIG DATA. Прадстаўнікі больш за 20 кампаній абмеркавалі трэнды інфармацыйнай бяспекі і сучасныя метады абароны персанальных даных, у тым ліку з выкарыстаннем cloud-рашэнняў.
На сустрэчы з бізнес-супольнасцю начальнік упраўлення па рабоце з ключавымі кліентамі Людміла Саўчук адзначыла, што кампанія МТС мае шырокую экспертызу ў сферы інтэрнэту рэчаў і прадуктаў напрамку BIG DATA. Так адным з папулярных рашэнняў для прасоўвання бізнесу з'яўляецца паслуга «Таргетаваная SMS у сетцы аператара», якая дзейнічае з масівам абязлічаных даных і дазваляе паказваць рэкламу тавараў і паслуг найбольш зацікаўленай аўдыторыі. «Укараненне digital-інструментаў дапамагае павышаць эфектыўнасць, аўтаматызаваць вытворчыя працэсы кампаній, што з'яўляецца асновай паспяховага развіцця бізнесу. У ліку нашых кліентаў - партнёры з гандлёвых кампаній, банкаў, прадпрыемстваў сферы ЖКГ, лагістыкі, медыцыны і г.д.», — дапоўніла эксперт.
Яшчэ адзін напрамак, якому ўдзялілі ўвагу, — тэхналогія NB-IoT (Narrowband Internet of Things) для розных галін, уключаючы сельскую гаспадарку, вытворчасць, лагістыку, ЖКГ і інш. Кіраўнік групы лічбавых бізнес-рашэнняў Дзмітрый Бабок расказаў пра яе перавагі і асаблівасці ў сістэмах разумнага ўліку энергарэсурсаў: вады, электрычнасці і газу. Спецыяльныя датчыкі, убудаваныя ў прыборы ўліку, дыстанцыйна збіраюць і перадаюць паказанні праз IoT-платформу ў білінгавыя сістэмы прадпрыемстваў. Тэхнічныя характарыстыкі забяспечваюць надзейную дыстанцыйную перадачу даных у цяжкадаступных месцах, дзе іншыя каналы сувязі могуць сутыкацца з праблемамі.
У сваю чаргу кіраўнік МТС Cloud Яўген Чабатаровіч адзначыў, што сёння кампаніі сутыкаюцца з ростам колькасці пагрозаў, звязаных з кібератакамі і крадзяжом канфідэнцыйных даных. «Інфармацыя - гэта каштоўны актыў. А ўцечка або несанкцыянаваны доступ да яе можа прывесці да сур'ёзных фінансавых і рэпутацыйных стратаў. Таму многія кампаніі сёння ўсведамляюць, што інфармацыйная бяспека з'яўляецца неад'емнай часткай бізнесу і патрабуе сістэматычнага і бесперапыннага падыходу, а таксама высокатэхналагічных рашэнняў, якія дае МТС Cloud», — расказаў кіраўнік МТС Cloud.
Таксама рост цікавасціда прадуктаў у галіне кібербяспекі адзначыў кіраўнік аддзела эксплуатацыі і тэхнічнай падтрымкі МТС Cloud Андрэй Байкоў. Ён расказаў пра ключавыя асаблівасці абароны інфармацыйных сістэм з выкарыстаннем воблачнай мадэлі, а таксама ролі воблачнага правайдара для абароны інфраструктуры заказчыка. У прыватнасці, МТС Cloud дае эфектыўныя прылады, каб забяспечыць інфармацыйную бяспеку: сістэма збору і аналізу падзей (SIEM), сістэма рэагавання на мэтавыя атакі (Anti Targeted Attack Platform), міжсеткавы экран для абароны WEB-праграм і інш.
Вядучы спецыяліст па продажах МТС Cloud Яўген Кандраценя расказаў, што выкарыстанне воблачных рашэнняў дазваляе кампаніям пазбегнуць значных капітальных затрат на куплю, наладжванне і абслугоўванне фізічных сервераў. Такім чынам, бізнес можа аптымізаваць свае выдаткі і засяродзіцца на асноўных задачах і прадуктах, а кіраванне і абслугоўванне IT-інфраструктурай даверыць спецыялістам МТС Cloud. Таксама Яўген адзначыў узрослую цікавасць у кліентаў да сэрвісу «Аб'ектнае сховішча S3», паслузе аддаленага абслугоўвання і маніторынгу IT-інфраструктуры «Прафесійны сэрвіс», а таксама да паслугі «Карпаратыўная пошта».
Таксама спікерамі мерапрыемства выступілі кіраўнік праекта TheWall Анастасія Вінчэўская і менеджар па развіццю бізнесу AXOFT Андрэй Гутнікаў.
МТС Cloud — універсальны воблачны правайдар, які працуе па мадэлі IaaS (Інфраструктура як сэрвіс), SaaS (ПЗ як сэрвіс) і PaaS (Платформа як сэрвіс), а таксама аказвае паслугі рэзервовага капіравання Backup as a Service і аварыйнага аднаўлення даных Disaster Recovery. Даныя кліентаў і сэрвісы размяшчаюцца ў надзейных ЦАД з гарантаваным узроўнем даступнасці 99,98% і кругласутачнай тэхпадтрымкай.