Больш за 100 тысяч жыхароў і больш за 3 тысячы квадратных кіламетраў краіны! МТС пашырыў геаграфію тэхналогіі RAN Sharing | Навіны МТС
Усе навiны

Больш за 100 тысяч жыхароў і больш за 3 тысячы квадратных кіламетраў краіны! МТС пашырыў геаграфію тэхналогіі RAN Sharing

МТС палепшыў якасць сувязі больш як у 700 населеных пунктах і садовых таварыствах з дапамогай уключэння дадатковых базавых станцый па тэхналогіі RAN Sharing. Усяго з пачатку запуску тэхналогіі яе перавагі змаглі ацаніць больш за 100 тысяч жыхароў, якія пражываюць на тэрыторыі плошчай больш за 3000 кв. км.

МТС пашырыў геаграфію тэхналогіі RAN Sharing

Укараненне тэхналогіі RAN Sharing у сетцы МТС пачалося ў снежні 2022 года. Пасля завяршэння другога этапа яе развіцця было ўключана 155 дадатковых базавых станцый, размешчаных на тэрыторыі ўсіх абласцей краіны, у тым ліку аўтамагістралі і прыгарадныя чыгуначныя станцыі:

  • Мінская вобласць: Міхалова, Гарадзішча, Яськовічы, Галавачы, Калініна, Малінаўшчына, Рабінаўка, Загліннае, Волкаўшчына, Зайцы, Мазалі, Працэвічы, Талкачоўшчына, Анетава, Бяларучы, Белая Лужа, Бязодніца, Блонь, Баяры, Булынкі, Бузункі, Бузункі, Дубовы Лес, Энергетыкаў, Арлоўшчына, Голацк, Гарадзішча, Грабёнка, Хацежына, Кісялі, Клыпаўшчына, Крыжоўка, Каралёў Стан, Лапаровічы, Пухавічы і інш.
  • Гродзенская вобласць: Вялікае Мажэйкава, Чарнуха, Малое Мажэйкава, Петры, Пад'ятлы, Ліхачы, Загараны, Беняконі, Пагранічны, Гожа, Кавалі, Казлоўшчына, Сокалы, Мікелеўшчына, Тапілішкі, Жалудок і інш.
  • Магілёўская вобласць: Галынка, Досава Сяліба, Еўдакімавічы, Градзянка, Чырвоная Буда, Чырвоны Прамень, Літоўск, Лубнішча, Ручай, Вяззе, Сасновая, Раніца, Вейна, Узыход, Заверажжа і інш.
  • Гомельская вобласць: Зяброўка, Барэц, Цагельня, Бальшавік, Кантакузоўка, Капань, Міцькі, Нагорныя, Азершчына, Пакалюбічы, Скіток, Старыя Дзятлавічы, чыгуначная станцыя Данілаў Мост і інш.
  • Віцебская вобласць: Вялікая Выдрэя, Копысь, Цяцеркі, Ула, Відзы і інш.
  • Брэсцкая вобласць: Новая Мыш, Чэрні, Язвінкі, Майск, Мухавец, Дамашыцы і інш.

Тэхналогія RAN Sharing дазваляе павялічыць ёмістасць сеткі без будаўніцтва новых базавых станцый - адпаведна, у кароткія тэрміны і з мінімальнымі выдаткамі. У аснове - сумеснае выкарыстанне існуючай інфраструктуры сеткі радыёдоступу рознымі мабільнымі аператарамі. Тым самым можна павысіць якасць сувязі для абанентаў усяго за некалькі месяцаў.

Базавыя станцыі па тэхналогіі RAN Sharing дзейнічаюць у дыяпазоне 900 Мгц. Такі сігнал пакрывае вялікую тэрыторыю і лепш пераадольвае складаны ландшафт, такі, як лес, жылая забудова і інш.

Усяго з моманту пачатку ўкаранення тэхналогіі RAN Sharing ёмістасць і якасць сеткі МТС палепшылася больш як у тысячы населеных пунктах Беларусі, у якіх пражывае больш за 100 тыс. чалавек. Перавагі высокай скорасці доступу ў інтэрнэт і якаснай галасавой сувязі ўжо змаглі ацаніць абаненты МТС, якія пражываюць на тэрыторыі плошчай больш за 3000 кв. км.

Рэалізацыю наступнага этапа па пашырэнню геаграфіі выкарыстання тэхналогіі RAN Sharing кампанія МТС плануе ажыццявіць да канца вясны 2024 года.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна