Прыйшоў час «Быць лепш кожны дзень»! МТС запрашае наведаць новыя майстар-класы ў цэнтры Мінска
МТС правёў першыя бясплатныя майстар-класы, дзе сотні жыхароў і гасцей сталіцы атрымалі магчымасць адпачыць «душой» і «целам» дзякуючы праекту «Быць лепш кожны дзень». Яго галоўная мэта - аб'яднаць людзей, якія выбіраюць здаровы лад жыцця. Бліжэйшыя бясплатныя трэніроўкі пройдуць на пляцоўцы Lidbeer Dvor у суботу 22 ліпеня - з 17.00.
На гэты раз у рамках праекта «Быць лепш кожны дзень» пройдзе 4 майстар-класы:
- Жаночая пластыка
- Сілавая трэніроўка
- ЗУМБА для дзяцей
- ЗУМБА для дарослых
Як і раней, усе заняткі пройдуць пад кіраўніцтвам вопытных трэнераў. А ў перапынках паміж трэніроўкамі ўсе жадаючыя могуць узяць удзел у конкурсах.
Злавіць настрой цёплага вечара, «палётаць» пад аблокамі і зрабіць прыгожыя фатаграфіі госці пляцоўкі могуць на незвычайных неонавых арэлях. Усё гэта – пад гукі летняга сэта ад DJ Lady Marris.
Падпісвайцеся і сачыце за праграмай вечароў на нашых афіцыйных акаўнтах у Instаgram, Facebook, Вконтакте.
Далучыцца да розных актыўнасцяў і майстар-класаў праекта «Быць лепш кожны дзень» можна будзе кожную суботу з 17.00 на тэрыторыі Lidbeer Dvor. Адрас: г. Мінск, вул. Кульман, 1/8.