МТС запусціў паслугі «5 ГБ за мяжой» і «5 ГБ за мяжой+». З іх дапамогай на працягу 30 дзён абаненту будуць даступныя 5 ГБ інтэрнэт-трафіка на неабмежаванай скорасці ў роўмінгу.
Прапанова «5 ГБ за мяжой» дзейнічае на тэрыторыі 16 дзяржаў. У іх лік уваходзяць такія папулярныя напрамкі як Турцыя, Польшча, Грузія, Ізраіль, Кітай, Расія і іншыя.
Паслуга «5 ГБ за мяжой+» дае магчымасць карыстацца мабільным інтэрнэтам у Балгарыі, Венгрыі, Славакіі, Чарнагорыі і Чэхіі, а таксама ў краінах, у якіх даступная паслуга «5 ГБ за мяжой».
У абодвух выпадках даецца 5 ГБ (або 5120 МБ) інтэрнэт-трафіка, які даступны для карыстання на працягу 30 каляндарных дзён. Мегабайты можна выдаткоўваць ва ўсіх краінах, дзе даступная паслуга. Пасля заканчэння пакета доступ да інтэрнэт-трафіка ў роўмінгу блакіруецца, а пасля заканчэння 30 каляндарных дзён паслуга адключаецца.
Праверыць рэшту нявыдаткаванага трафіка можна з дапамогай USSD-запыту *448#. Пасля выдаткавання 4600 МБ і ўсяго пакета абаненту аўтаматычна прыйдзе SMS.
Паслугі «5 ГБ за мяжой», «5 ГБ за мяжой+», «1 ГБ у суседзяў», «1 ГБ за мяжой», «Unlim за мяжой» і «Інэт за мяжой» з'яўляюцца ўзаемавыключальнымі. На абаненцкім нумары адначасова можа быць падключаная толькі адна з іх.
Падключыць новыя пакеты інтэрнэт-трафіка можна ў праграме «Мой МТС», з дапамогай Інтэрнэт-памочніка або USSD-запыту: *643#, каб дабавіць «5 ГБ за мяжой», і *644# - «5 ГБ за мяжой+».
Кошт паслугі «5 ГБ за мяжой» складае 33 рублі, а «5 ГБ за мяжой+» — 45 рублёў.